-
Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета» 29 ліпеня
107 год таму, летам 1911 года, Максім Багдановіч наведаў Беларусь – Вільню і Ракуцёўшчыну. Прыехаў на радзіму малады паэт з Яраслаўля па запрашэнні супрацоўнікаў “Нашай Нівы” Івана і Антона Луцкевічаў. У вёсцы Ракуцёўшчына ў фальварку іх дзядзькі, шляхціца Вацлава Лычкоўскага, будучы класік беларускай літаратуры правёў два цудоўныя летнія месяцы. Гэтае падарожжа на Бацькаўшчыну стала вырашальным для яго творчага шляху, бо менавіта тут, на зямлі продкаў, Максім Багдановіч па-сапраўднаму адчуў сябе беларускім паэтам. У Ракуцёўшчыне нараджаліся вершы і паэмы, якія пазней увайшлі ў адзіны яго прыжыццёвы зборнік паэзіі “Вянок” . Таму невыпадкова ў адноўленым фальварку кожны год філіял Літаратурны музей Максіма Багдановіча збірае сваіх сяброў і прыхільнікаў творчасці геніяльнага беларускага паэта на…