• Анонс

    Свята “Паклон табе – вялікі наш Кабзар”

    2 сакавіка а 15-й гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Мінскае грамадскае аб’яднанне ўкраінцаў “Заповіт” запрашаюць на свята да 205-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі, якое ладзіцца пры падтрымцы Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь. Імя Тараса Шаўчэнкі, агорнутае асаблівай любоўю і хвалой, навекі стала нацыянальнай святыняй і гонарам. Яго слава з кожным годам шырыцца і па-за межамі роднай Украіны. Адным з першых творы Кабзара, якога лічыў духоўным настаўнікам, перакладаў на беларускую мову Янка Купала. Абодва народныя паэты стваралі новую нацыянальную літаратуру, змагаліся за духоўнае адраджэнне і незалежнасць сваіх народаў. Вершы Тараса Шаўчэнкі прачытаюць прадстаўнікі розных пакаленняў украінскай дыяспары з Культурна-асветнага грамадскага аб’яднання ўкраінцаў “Обрій” (г. Калодзшчы), МГАУ “Заповіт”. Да іх далучацца…