-
Творчая сустрэча з Кшыштавам Шатраўскім 29 мая
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы 29 мая запрашае на творчую сустрэчу з Кшыштавам Шатраўскім, Заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Польшча, прафесарам, доктарам мастацтвазнаўства, паэтам, перакладчыкам, літаратурным і музычным крытыкам, прэзідэнтам філіяла Асацыяцыі польскіх пісьменнікаў г. Ольштына. Пачатак — у 18. 00. Уваход свабодны. Па адрасе: Мінск, вул. Я.Купалы, 4
-
Дзіцячую пісьменніцу з Беларусі прымае Маскоўскі Дом Кнігі на Арбаце
Беларусь на фінале “Кніжкінага тыдня” ў Маскве прадстаўляла дзіцячая пісьменніца Алена Стэльмах
-
ХІХ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2019” запрашае!
Сёлетні Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечна будзе прысвечаны 75-годдзю з дня вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама Году малой радзімы. 7 – 8 чэрвеня на галоўных гарадскіх пляцоўках адбудуцца шматлікія творчыя сустрэчы, цікавыя выставы, тэатральныя пастановы і самае галоўнае – конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.