-
Крылатая паэзія Уладзіміра Скарынкіна
Яго дзяцінства было гэткім жа абяздоленным, як і ва ўсіх равеснікаў ваеннай пары. Больш таго, чатырохгадовым хлопчыкам разам з маці Валодзю Скарынкіна вывезлі ў Германію. На вайне загінуў бацька… Перамога акрыліла ўсіх. Пасля ваенных жахаў мірнае над галавой неба здавалася неверагодным цудам. Дарослым, успамінаючы пра выбар прафесіі Уладзімір Максімавіч будзе згадваць, што імкнуўся зрабіць палёгку маці, каб тая і без таго натруджаная, не пнулася яго вучыць.Таму і паступіў у Рыжскае вышэйшае інжынерна-авіцыйнае вучылішча, стаўшае пазней інстытутам. І гэта, як і многае іншае, калі ведаць Уладзіміра Скарынкіна бліжэй, вельмі яскрава характэрызуе яго асобу — чалавека чулага, тактоўнага, добразычлівага. І разам з тым, чаму сялянскі хлопец з Віцебшчыны памкнуўся менавіта ў авіяцыю?…
-
Журы падвяло вынікі конкурса “Нацыянальная літаратурная прэмія”
Традыцыйна найбольшую актыўнасць праявілі аўтары, які працуюць ў жанрах “Проза”, “Паэзія”, “Літаратура для дзяцей і юнацтва”. Журы адзначыла і ўзросшую цікавасць творцаў да “Публіцыстыкі”
-
Па загаду і па сумленню
Раман Мікалая Чаргінца “Вам – заданне” ўбачыў свет у 1982 годзе і адразу прыцягнуў увагу шырокага кола чытачоў, якім ужо было добра знаёмае імя гэтага аўтара па яго папярэдніх захапляльных дэтэктывах. Кніга чатыры разы перавыдавалася. А ў 2004 годзе Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” выпусціла мастацкую стужку з аднайменнай назвай. У 70-х – пачатку 80-х гадоў Мікалай Чаргінец “падкінуў” чытачам добры дзясятак твораў, унёсшы тым самым свежы струмень у жанравую разнастайнасць беларускай літаратуры, і ў прыватнасці, у яе дэтэктыўны накірунак. Спецыфіка работы Мікалая Іванавіча ў той час – гушчыня міліцэйскіх будняў, дзе ён на розных пасадах, у тым ліку і надзвычай адказных, спазнаваў свет супрацьстаяння закону і правапарушэнняў, дабра і зла, злачынства…