-
Па загаду і па сумленню
Раман Мікалая Чаргінца “Вам – заданне” ўбачыў свет у 1982 годзе і адразу прыцягнуў увагу шырокага кола чытачоў, якім ужо было добра знаёмае імя гэтага аўтара па яго папярэдніх захапляльных дэтэктывах. Кніга чатыры разы перавыдавалася. А ў 2004 годзе Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” выпусціла мастацкую стужку з аднайменнай назвай. У 70-х – пачатку 80-х гадоў Мікалай Чаргінец “падкінуў” чытачам добры дзясятак твораў, унёсшы тым самым свежы струмень у жанравую разнастайнасць беларускай літаратуры, і ў прыватнасці, у яе дэтэктыўны накірунак. Спецыфіка работы Мікалая Іванавіча ў той час – гушчыня міліцэйскіх будняў, дзе ён на розных пасадах, у тым ліку і надзвычай адказных, спазнаваў свет супрацьстаяння закону і правапарушэнняў, дабра і зла, злачынства…