• Встречи

    Крылатая паэзія Уладзіміра Скарынкіна

    Яго дзяцінства было гэткім жа абяздоленным, як і ва ўсіх равеснікаў ваеннай пары. Больш таго, чатырохгадовым хлопчыкам разам з маці Валодзю Скарынкіна вывезлі ў Германію. На вайне загінуў бацька… Перамога акрыліла ўсіх. Пасля ваенных жахаў мірнае над галавой неба здавалася неверагодным цудам. Дарослым, успамінаючы пра выбар прафесіі Уладзімір Максімавіч будзе згадваць, што імкнуўся зрабіць палёгку маці, каб тая і без таго натруджаная, не пнулася яго вучыць.Таму і паступіў у Рыжскае вышэйшае інжынерна-авіцыйнае вучылішча, стаўшае пазней інстытутам. І гэта, як і многае іншае, калі ведаць Уладзіміра Скарынкіна бліжэй, вельмі яскрава характэрызуе яго асобу —  чалавека чулага, тактоўнага, добразычлівага. І разам з тым, чаму сялянскі хлопец з Віцебшчыны памкнуўся менавіта ў авіяцыю?…