Анонс

Адкрыццё выставачнага праекта“Дрэвы, якія памятаюць Купалу” — 19 лютага

19 лютага 2019 года а 17.00 Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Беларускае грамадскае аб’яднанне фатографаў запрашае на адкрыццё выставачнага праекта“Дрэвы, якія памятаюць Купалу”.

Час не пашкадаваў многія сядзiбы, хаты, фальваркі, праз якія прайшоў жыццёвы шлях Янкі Купалы. Але ўважлівы падарожнік, вандруючы па купалаўскіх мясцінах, яшчэ можа адшукаць рэшткi алей i паркаў, i старыя дрэвы, якiя здолелi перажыць катастрафiчныя падзеi гiсторыii надвор’я.

Дрэвы – дубы, лiпы, ясенi, клёны, таполi, яблынi – апеты ў шматлiкiх радках i творах Янкі Купалы. З дзён, калі іх бачыў паэт, мінула 100 і болей гадоў. За свой доўгі век гэтыя дрэвы змянілі абрысы сваіх крон, падняліся вышэй у нябёсы, многія з іх надаюць непаўторны каларыт наваколлю. Ідэя захаваць у здымках іх веліч і хараство аб’яднала кола фотамастакоў, якія выпраўляліся ў падарожжы з вясны па восень 2018 года.

Марына Бацюкова, Вячаслаў Бахметаў, Яўген Гараўскi, Жанна Мяленцьева, Вольга Сяргеева і куратар праекта Альберт Цэхановiч прэзентуюць плён сваіх вандровак – серыii асобныя фотаздымкi, прысвечаныя як добра вядомым купалаўскiм мясцiнам – Харужанцы, Бяларучы, Карпiлаўка, так і менш вядомым – Ручын, Косiна, Юзафова, Гаяны, Сёмкава і інш. Выкананыя ў ручных аўтарскiх тэхнiках друку гэтыяработы адлюстроўваюць непаўторнае аблічча жывых дрэваў, што распавядаюць уласную быль цi казку і таму, хто гатовы слухаць, раскрываюць таямніцу Купалавага натхнення.

Запрашаем
Выстаўка мастацкай фатаграфіі “Дрэвы, якія памятаюць Купалу” працуе да 6 сакавіка 2019 года па адрасе: Мінск, вул. Янкі Купалы, 4.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.