Анонс

“Бачу Беларусь такой” фотавыстава Уладзіслава Цыдзіка 11 лютага ў белай зале Чырвонага касцёла

Фотавыстава Уладзіслава Цыдзіка адкрывае перад намі дзівосны свет квітнеючага на зямлі хараства. Гэта перш за ўсё прырода, якую жывяць самыя розныя істоты, пачынаючы ад матылька, птушачкі, лістка… Дрэвы, камяні – яны таксама дыхаюць, думаюць, суперажываюць. Уражваюць і створаныя чалавекам помнікі старажытнасці, вытанчаныя ўзоры архітэктурных збудаванняў мінулага і сённяшняга дня. Такая яна, Беларусь: розная, але ў кожнай сваёй праяве – мілая, любая, да нематы блізкая.

Спыненыя фотамайстрам імгненні заклікаюць нас задумацца, ці не страчваем мы ў мітуслівых буднях, напоўненых пагоняй за матэрыяльнымі каштоўнасцямі, галоўнае – сваю душу, якая імкнецца да боскай міласці, да дабрадзейнай рэчаіснасці, а не да віртуальнага перавернутага свету.

Фотавыстава – гэта роздум над сутнасцю чалавечага існавання і яго адказнасцю за зямны кругаход і сваю Радзіму.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.