Анонс

“Беларуска-нямецкія Каляды”: 15 снежня запрашае музей гісторыі беларускай літаратуры

ПРЭС-РЭЛІЗ

“Беларуска-нямецкія Каляды”

сумесны праект
Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры
і Цэнтра “Інстытут  нямецкіх даследаванняў”  пры БДУ

Зноў за вокнамі зіма – час кароткіх дзён і доўгіх начэй. Але мы любім гэту пару года. Менавіта зімой да нас прыходзяць Каляды – свята народнай містыкі і прыемных неспадзяванак. Яго з нецярпеннем чакаюць не толькі дзеці, але і дарослыя. Калядныя святы ўносяць у наша жыццё новыя промні святла, любові і надзеі. А дзе мы зможам убачыць, як святкуюцца сапраўдныя беларускія, а яшчэ і нямецкія  Каляды? Так, у Музеі гісторыі беларускай літаратуры!

Запрашаем

15 снежня ў 17:30 у наш Музей (вуліца М.Багдановіча, 13)

на казачнае свята “Беларуска-нямецкія Каляды ”.

Вас чакае:

  • адкрыццё часовай экспазіцыі “Калядны вечар” вучняў Уладзіміра Сайко;
  • варажба;
  • майстар-классы па ўпрыгожванні пернікаў і калядных цацак;
  • выступленне Народнага ансамбля народнай песні “Гаманіна”;
  • цікавыя і вясёлыя гульні;
  • “Батлейка”;
  • конкурс на лепшую святочную выпечку і самае прыгожае віншаванне;
  • абмен падарункамі (прынесці з сабой невялічкі падарунак);
  • конкурс на самы “калядны” фотаздымак (пазначайце свае фотаздымкі ў Instagram  #bellitmuseum)
  • і яшчэ шмат цікавага!

Майстар-класы пачнуцца ў 17:30, пачатак мерапрыемства а 18 гадзіне.

Уваход на мерапрыемства па папярэдняй рэгістрацыі па тэлефонах:  (8017) 334 – 56 – 21, (8017) 209 – 59 – 90 ці па E-mail  ifd@bsu.by.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул.М.Багдановіча, 13)

Куратар мерапрыемства: малодшы  навуковы супрацоўнік Алена Канапацкая

Кантактны нумар: 334-56-21

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.