Анонс

Купалаў фэст “Беларусь – маё сэрца, залатая краіна” – 14 ліпеня

14 ліпеня парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Радашкавічах і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы шчыра запрашаюць у Радашкавічы ўсіх, хто любіць і шануе песняра Беларусі.

Янка Купала нарадзіўся ў далёкім 1882 годзе ў Вязынцы, быў ахрышчаны ў касцёле старадаўняга мястэчка Радашкавічы і атрымаў імя ў гонар найвялікшага прарока хрысціянства.

Паэтычныя і публіцыстычныя радкі Янкі Купалы жывілі ідэю беларускай дзяржаўнасці, што паўставала 100 гадоў таму ва ўмовах глабальных сацыяльных змен. Тады беларусы, як і многія народы Еўропы, імкнуліся заняць “свой пачэсны пасад між народамі”. Дзеля гэтай мэты працавалі дзеячы беларускага руху незалежна ад сваіх палітычных поглядаў. І кожны з іх мог шчыра паўтарыць словы Янкі Купалы: “Беларусь – маё сэрца, залатая краіна”.

Сёлета ў праграме фэсту:

  • 10.00 – Святая Імша ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы
  • Ігнат Данько “Мая малітва” пад гукі старадаўняга аргана
  • 11.20 – «Чытаем Купалу разам»: чытанне ўсімі жадаючымі рэлігійных і патрыятычных вершаў Янкі Купалы
  • 12.20 – перапынак на гарбатку
  • 12. 45 – канцэртная праграма: Алеся Сівохіна і Алесь Камоцкі
  • 13.45 – MölkKUPALA – турнір па гульні мёльккю
  • 14.45 – малітва на завяршэнне ў касцёле

Інфармацыйныя партнёры фэсту – партал Catholic.by і “Радыё Марыя”.

Месца правядзення: Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Радашкавічы, вул. Бурдзенюка, 2

Купалаў фэст Афіша

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.