Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае 16 лістапада на канцэрт «Развітанне з восенню»

Анонс

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае 16 лістапада ў 17.30 на канцэрт “Развітанне з восенню” харавой капэлы “АКАДЭМІЯ” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Дзейнасць калектыву – знакавая з’ява не толькі для НАН РБ, але і для культуры краіны ў цэлым. Яго дзейнасць характарызуецца такімі змястоўнымі паняццямі як “сталасць”, “традыцыя”, “вернасць”, “энтузіязм”.

Рэпетруар хору “АКАДЭМІЯ” налічвае каля 170 твораў і ўключае, галоўным чынам, класічную музыку еўрапейскіх, рускіх і беларускіх кампазітараў, апрацоўкі народных песень, сучасную харавую музыку. Вялікая ўвага надаецца ў хоры выкананню рускай і беларускай царкоўнай музыкі.

За больш чым 35-гадовую гісторыю свайго існавання хор “АКАДЭМІЯ” станавіўся ўдзельнікам і дыпламантам дзесяткаў айчынных і замежных музычных форумаў і фестываляў.

У цяперашняга выступлення няма строгай тэматыцы і рэгламенту. Наадварот, гэта экскурс у разнастайны песенны матэрыял многіх народаў і культур. Вы пачуеце кітайскую і японскую народную песню, харавыя апрацоўкі беларускіх народных песень, музычныя камерныя замалёўкі XIX стагоддзя на вершы А. С. Пушкіна, “восеньскія” творы рускіх кампазітараў.

Уваход вольны.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
(вул. М. Багдановіча, 13).
Кантактны тэлефон: 334-56-21.

Добавить комментарий