Год малой родины в Беларуси

Анонс

Март 1, 2019

2 сакавіка а 15-й гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Мінскае грамадскае аб’яднанне ўкраінцаў “Заповіт” запрашаюць на свята да 205-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі, якое ладзіцца пры падтрымцы Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь. Імя Тараса Шаўчэнкі, агорнутае асаблівай любоўю і хвалой, навекі стала нацыянальнай святыняй і гонарам. Яго слава з кожным годам шырыцца і […]

Июль 18, 2018

107 год таму, летам 1911 года, Максім Багдановіч наведаў Беларусь – Вільню і Ракуцёўшчыну.  Прыехаў на радзіму малады паэт з Яраслаўля па запрашэнні супрацоўнікаў “Нашай Нівы” Івана і Антона Луцкевічаў.  У вёсцы Ракуцёўшчына ў фальварку іх дзядзькі, шляхціца Вацлава Лычкоўскага, будучы класік беларускай літаратуры правёў два цудоўныя летнія месяцы. Гэтае падарожжа на Бацькаўшчыну стала вырашальным […]

Февраль 21, 2018

На выстаўцы ўпершыню максімальна поўна будуць прадстаўлены арыгіналы аўтографаў грамадзянска-патрыятычных вершаў Янкі Купалы 1918 г. з фондаў музея. Гістарычны кантэкст, які абумовіў з’яўленне гэтых вершаў, узноўлены на падставе ўнікальных дакументаў з фондаў Нацыянальнага архіва. Наведаць выстаўку можна да 16 красавіка 2018 года.

Февраль 15, 2018

Вучні пад кіраўніцтвам Алеся Адамавіча малявалі вёску Цімкавічы, дзе вучыўся і жыў знакаміты беларускі пісьменнік – Кузьма Чорны. У святочным адкрыцці плануецца ўдзел прафесара, доктара філалагічных навук Алеся Бельскага; прафессара, доктара архітэктуры, дэкана архітэктурнага факультэта БНТУ Армена Сардарава; прафесара, дызайнера і мастака Уладзіміра Рынкевіча