Анонс
-
Кніжныя сустрэчы ў Мінскім замку 15 чэрвеня
«Замкавы комплекс «Мір» запрашае на «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку» 15 чэрвеня. У праграме свята: выстава-продаж навінак кніжнай прадукцыі вядучых выдавецтваў краіны; сустрэчы і аўтограф-сесіі з вядомымі пісьменнікамі і паэтамі Беларусі, Расіі, Украіны; прэзентацыі выданняў для дзяцей; выстава самаробных кніг і лялек-герояў кніг, зробленых рукамі жыхароў Гродзенскай вобласці; выстаўка «Вялікае Кніжнае Люстэрка» з 10.00 да 18.00 Месца сустрэчы: «Замкавы комплекс «Мір» (Гродзенская вобл., Карэліцкі раён, г.п. Мір, вул. Чырвонаармейская, 2)
-
Творчая сустрэча з Кшыштавам Шатраўскім 29 мая
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы 29 мая запрашае на творчую сустрэчу з Кшыштавам Шатраўскім, Заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Польшча, прафесарам, доктарам мастацтвазнаўства, паэтам, перакладчыкам, літаратурным і музычным крытыкам, прэзідэнтам філіяла Асацыяцыі польскіх пісьменнікаў г. Ольштына. Пачатак — у 18. 00. Уваход свабодны. Па адрасе: Мінск, вул. Я.Купалы, 4
-
ХІХ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2019” запрашае!
Сёлетні Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечна будзе прысвечаны 75-годдзю з дня вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама Году малой радзімы. 7 – 8 чэрвеня на галоўных гарадскіх пляцоўках адбудуцца шматлікія творчыя сустрэчы, цікавыя выставы, тэатральныя пастановы і самае галоўнае – конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.
-
В Москве состоится презентация книги «В гостях у Франциска Скорины»
22 апреля в Московском Доме книги состоится презентация книги Елены Стельмах «В гостях у Франциска Скорины», созданной в соавторстве с ее дочерями и внучками (Ева Нэмм)
-
Свята “Паклон табе – вялікі наш Кабзар”
2 сакавіка а 15-й гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Мінскае грамадскае аб’яднанне ўкраінцаў “Заповіт” запрашаюць на свята да 205-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі, якое ладзіцца пры падтрымцы Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь. Імя Тараса Шаўчэнкі, агорнутае асаблівай любоўю і хвалой, навекі стала нацыянальнай святыняй і гонарам. Яго слава з кожным годам шырыцца і па-за межамі роднай Украіны. Адным з першых творы Кабзара, якога лічыў духоўным настаўнікам, перакладаў на беларускую мову Янка Купала. Абодва народныя паэты стваралі новую нацыянальную літаратуру, змагаліся за духоўнае адраджэнне і незалежнасць сваіх народаў. Вершы Тараса Шаўчэнкі прачытаюць прадстаўнікі розных пакаленняў украінскай дыяспары з Культурна-асветнага грамадскага аб’яднання ўкраінцаў “Обрій” (г. Калодзшчы), МГАУ “Заповіт”. Да іх далучацца…
-
Адкрыццё выставачнага праекта“Дрэвы, якія памятаюць Купалу” — 19 лютага
19 лютага 2019 года а 17.00 Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Беларускае грамадскае аб’яднанне фатографаў запрашае на адкрыццё выставачнага праекта“Дрэвы, якія памятаюць Купалу”.