Творчество друзей
-
Рэгіна Рэўтовіч. Имёны герояў
Гісторыя адлічвае гады, Якія лёс наш у вяках ствараюць, Не зарастаюць памяці сляды, Што людзі ў перамогах пракладаюць. Праз цені, праз нястачу і вайну Пранеслі продкі мір і незалежнасць, Нашчадкам падарылі цішыню, Сяброўства не парушылі бязмежнасць. Спыні свой крок імклівы, пешаход, Ля помніка каўказскаму герою, Спазнай – і карачаеўскі народ За Беларусь узяў у рукі зброю. Ішоў у бой пад свіст смяротных куль, Вёў за сабой братоў сваіх названых. Здзіўляўся вораг люты: “Як, адкуль Сыны Каўказа тут, у партызанах?!” Рэспублік брацкіх годныя сыны, Імёны вашы ўпісаны навечна У гістарычны летапіс вайны, I ў сэрцах нашых памяць будзе вечнай!
-
Творчество дзержинских литераторов
Ядвига Довнар, Оксана Хацкевич, Регина Ревтович, член Союза писателей Беларуси, — известные на Дзержинщине поэты. У каждого из авторов — свой творческий почерк. Объединяет мастеров пера глубокий лиризм, тонкость в передаче самых чувственных переживаний. Литераторы Дзержинщины во время празднования 210-й годовщины со дня рождения известного земляка Адольфа Янушкевича.
-
Регіна Рэўтовіч, г. Дзяржынск. Вечнае свята пяшчоты
Вечнае свята пяшчоты Зноў з успамінаў плыве Вэлюм вясновае цноты, Сэрца спявае – жыве Вечнае свята пяшчоты. Мне б дакрануцца душой Да незваротных імгненняў, Ды за далёкай імжой Любай пары летуценне. Одум з былога прынёс Водгалас светлай самоты… Вецер з галіначак строс Лёгкай мелодыі ноты… Не шкада Узмах буслінага крыла І жаўрука срэбрагалоссе Малюе ў думках зноў рука, Малюе золата калосся, Блакіт ільну, адхон, палын, Праз жыта вузкую сцяжынку, І над рачулкай рэтра-млын, Дзе так даўно, яшчэ дзяўчынкай, Глядзець любіла на ваду І слухаць булькат апантаны… Нібы праз жыта зноў іду У час, жыццём рэдагаваны. Але былога не шкада – Яно жыве! Яно не знікла! – Як па каменьчыках вада…
-
Поэты Дзержинщины
Владимир Шиманович и Регина Ревтович — яркие представители современной поэзии на Дзержинщине. Творческое вдохновение находит свое выражение в лирических стихах поэтов. Праздник и для самих авторов, и для почитателей их таланта — новые сборники. В Дзержинской центральной библиотеке презентации таких изданий имеют неизменный успех.
-
Людмила Круглик, г. Дзержинск. Таинства души
Дуб і сасна На шляху ад Нясвіжа да Мінску Ёсць прыгожы пагорак лясны, Як юнак да каханае, блізка Прытуляўся там дуб да сасны. Ён магутнай сваёй галавою Засланяў у спякотныя дні, Зберагала імглістая хвоя Ад марозу яго карані. Не мінаў таго месца ніводны, Прыпыняўся і крочыў туды, Дзе красою здзіўляў цуд прыродны Чалавека. Міналі гады… Ды здараецца рознае ў свеце – Лёс у дрэў, як у добрых людзей. Пазайздросціў іх шчасцейку вецер І прынёс на плячах сухавей. Захварэў без вады дуб магутны, Адарваўся апошні лісток… Паміраў ад хваробы марудна, І, нарэшце, вясною засох. І ад думак цяжкіх, адзіноты Асыпала хваінкі сасна. І не радаваў дожджык вільготны, Што дарыла ёй шчодра…
-
Рэгіна Рэўтовіч
Крынічка жыцця Прыступкі старыя рыпяць пад нагамі, Парэнча хінецца няўстойліва ўбок, Прыціхлая восень па-над берагамі Глыбока рэчышча — дзіўны куток! Прыступкі вядуць да спрадвечнай крыніцы, Дзе п’ю асалоду крыштальную з рук. Па дне, па каменнях нястомна бруіцца, Булькоча, сваволіць няспынны раўчук, Імкнецца ў рачулачку плыткую Слаўку, Дзе сонейка ўранні купае прамень, А я прахалоду крыштальнасці ўслаўлю, І зоркі аблашчаць зіхценнем струмень. Мінуўшчыны рэшту і час не адолеў: Легендамі ходзіць па свеце бяда, Якая не поўніць рачулачку болей – На спад у стагоддзях бруіцца вада. Якія сустрэла рачулка нягоды? Куды неўтаймоўныя хвалі сплылі? Трымаецца матухна наша — прырода, Жыццё дасылаючы з нетраў зямлі. І верыцца ў сілу яе намаганняў— Вялікасць прыроды…