Международное сотрудничество,  Мир писателя

Пісьменнік. Кніга. Час.

У Доме літаратара ў Мінску прайшоў круглы стол «Пісьменнік. Кніга. Час», дзе сабраліся пісьменнікі з краін бліжняга і дальняга замежжа. Яны сталі ўдзельнікамі міжнароднага сімпозіума «Пісьменнік і час». Гэта добрая традыцыя зарадзілася на Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы ў 2014 годзе.

За круглым сталом, вёў які старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, літаратары гаварылі аб агульных праблемах кнігі, чытання, аўтарытэта пісьменніка ў сучасных рэаліях. Выступалі госці з Іспаніі, Польшчы, Расіі, ірана, ЗША, Славакіі.
Ад Саюза пісьменнікаў Беларусі замежным пісьменнікам былі ўручаны граматы і дыпломы. Акрамя таго, замежныя творцы атрымалі ўзнагароды ад Грамадскай Палаты Саюзнай дзяржавы, якая таксама стала суарганізатарам круглага стала.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.