Год малой родины в Беларуси
Октябрь 11, 2019

3-4 кастрычніка ў Магілёве прайшоў Пленум Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы. Гэта стала знакавай падзеяй у міжкультурным дыялогу Беларусі і Расіі

Як вядома, Саюз пісьменікаў Саюзнай дзяржавы быў створаны ў снежні 2009 года пры падтрымцы Прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, бачных дзяржаўных дзеячаў,духавенства. Гэта грамадская арганізацыя аб’ядноўвае ў сваіх шэрагах лепшыя літаратурныя сілы дзвюх дзяржаў, творчасць пісьменнікаў служыць узаемаразуменню, умацаванню сяброўскіх сувязяў паміж народамі.

За дзесяцігоддзе дзейнасці Саюз пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы стаў аўтарытэтнай арганізацыяй, якая налічвае больш за 1000  членаў. (Дарэчы, такая творчая арганізацыя – адзіная на беларуска-расійскай прасторы). У прыватнасці, і нагодай для абмеркавання на Пленуме стала тэма ролі літаратуры ў станаўленні Саюзнай дзяржавы.

Аб унёску пісьменнікага супольніцтва ў прымнажэнне духоўных каштоўнасцяў сведчыць рознабаковая сумесная дзейнасць: выданне кніг, перакладчыцкая работа,  круглыя сталы, выстаўкі, конкурсы, фестывалі.

Пацвярджэннем таму такія праекты,як выданне зборнікаў “Недзялімае рэчышча” з удзелам пісьменнікаў Беларусі і Санкт-Пецярбурга, міжнародны маладзежны фестываль – конкурс паэзіі і паэтычных перакладаў “Берагі  дружбы”, пастаянныя творчыя кантакты беларускіх пісьменнікаў з калегамі з Калінінградскай вобласці, з Цюменьскай рэгіянальнай арганізацыяй СП Расіі, Астраханскім аддзяленнем СП Расіі, Саюзам пісьменнікаў Дагестана, Калмыкіі, Чачэнскай рэспублікі, Клубам пісьменнікаў Каўказа, іншымі рэгіёнамі Расіі.

Менавіта да сустрэчы ў Магілёве  расійскім бокам быў падрыхтаваны спецыяльны выпуск альманаха “Дзень літаратуры”, складзены з твораў беларуска-расійскіх аўтараў. Альманах стаў яшчэ адным падцвярджэннем таго, што сучасныя творцы, працягваючы лепшыя традыцыі рускай і беларускай нацыянальных літаратур, звяртаюцца да гістарычных вытокаў Беларусі і Расіі, падкрэсліваюць іх важнасць ва ўмацаванні Саюзнай дзяржавы, іх творы заснаваны на агульначалавечых каштоўнасцях.

Акрамя таго, пісьменнікі прысвячаюць свае творы асэнсаванню тэндэнцый развіцця сучаснага свету, поўнага рознага роду пагроз і супярэчнасцяў. Асаблівую трывогу выклікае памяншэнне чытання кніг дзецьмі і падлеткамі.

Кніга, як вядома, з’яўляецца неад’емным складнікам фарміравання асобы, прыярытэтным напрамкам у культурнай і адукацыйнай палітыцы дзяржавы, што мае вельмі важнае значэнне для будучыні краіны.

Гэта падкрэслівалася і ў выступленнях сустаршынь Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца і старшыні Саюза пісьменнікаў Расіі Генадзя Іванова. Яны звярталіся і да тэмы, пазначанай чырвоным радком ва ўсёй рабоце Пленума – тэмы Вялікай Айчыннай вайны.

Пытаннем, якое не губляе сваёй актуальнасці, непадуладна часу застаецца пытанне патрыятычнага выхавання моладзі, захаванне гістарычнай памяці, беражлівых адносін да спадчыны пакаленняў. Пісьменнікілічаць сваім святым абавязкам расказаць аб усіх невядомых, недапісаных старонках Вялікай Айчыннай вайны.

Слова пісьменніка, заклікана несці праўду, і пісьменніцкую грамадскасць узрушвае тое, калі падзеі адной з самых крывавых на зямлі войнаў пачынаюць падвяргацца рэвізіі, ідзе іх фальсіфікацыя, здзяйсняюцца спробы обельвання фашызму. У шэрагу краін (Польшчы, Балгарыі, Чэхіі, Румыніі) адбываецца здзек над помнікамі, яны сціраюцца з твару зямлі. І гэта ў той час, калі апроч сваёй тэрыторыі СССР вызваліў 47 працэнтаў тэрыторыі Еўропы, ліквідаваў фашысцкае панаванне ў 16 краінах.

Пісьменнікі Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы маюць намер актывізаваць сваю дзейнасць з тым, каб увекавечыць бессмяротныя подзвігі абаронцаў Айчыны, паказаць агульны ўклад у Перамогу, прынізіць ролю якой ніхто не мае права. Любоў да Радзімы, важкасць духоўных каштоўнасцей і маральных якасцей – гэтаму вучаць высока патрыятычныя творы пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы.

Для пісьменнікаў было вельмі сімвалічным апынуцца на Буйнічскім полі – свяшчэнным месцы салдацкай славы, хацелася схіліць голаў перад камнем, устаноўленым у гонар пісьменніка-франтавіка К. Сіманава, відавочцы тутэйшых падзей  у ліпені 1941 года.Усё ўбачанае, адчутае выклікала моцныя эмоцыі і, безумоўна, падштурхне літаратараў да напісання новых твораў.

За два дні работы Пленума пісьменнікі змаглі не толькі выпрацаваць дальнейшую стратэгію дзейнасці міжнароднага творчага Саюза, але і з захапленнем пабачылі  Беларусь у адным са слаўных яе куткоў – на Магілёўшчыне.

Беларускім творцам было надзвычай прывабна пабаваць у г. Бялынічы, дзе ў наступным годзе пройдзе Дзень беларускага пісьменства. А рассійскім літаратарам цікавым падаўся г. Шклоў – радзіма нашага Прэзідэнта. Далей – змястоўная экскурсія па г. Магілёву, гасцінны прыём і размяшчэнне ў Магілёўскім прафесійным агралесатэхнічным коледжы імя К. П. Арлоўскага. Пра такіх людзей, як яго дырэктар  Г. М. Маліноўскі пішуць кнігі – у гэтым засталіся адзінадушныя ўсе пісьменнікі. Пазнавальнымі для літаратараў сталі і экскурсіі на ААТ “Бабуліна крынка” і ААТ “Магілёўліфтмаш”.  Пісьменнікі рознабакова ўбачылі Беларусь, змаглі адчуць яе вялікую духоўнасць: і тое, як мы беражом гісторыю, захоўваем памяць, і як будуем новую сучасную краіну.

Важна адзначыць, што такая важная для пісьменніцкай супольнасці Беларусі і Расіі падзея адбылася пры падтрымцы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Яе кіраўнік Н.І. Качанава накіравала ў адрас Пленума прывітальны адрас, дзе сказана аб ролі і значнасці слова пісьменніка для ўмацавання асноў дзяржавы. Вялікая ўдзячнасць старшыні Магілёўскага аблвыканкама Л. К. Зайцу і ўсім тым кіраўнікам і спецыялістам вобласці, хто спрычыніўся да арганізацыі пісьменніцкага Форуму. Да таго ж, непасрэдны ўдзел у рабоце Пленума прынялі міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь А. М. Карлюкевіч, намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь І. І. Бузоўскі, кіраўнік Апарата Грамадскай Палаты Саюзнай дзяржавы. А. С. Альшэўскі.

На Пленуме прыняты Зварот да яднання ўсяго пісьменніцкага супольніцтва супраць адраджэння фашызма, за увекавечванне сапраўдных патрыятычных каштоўнасцяў. А таксама  пісьменнікі Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы звярнуліся да пісьменнікаў Украіны з прапановай умацоўваць агульны славянскі свет.

Пленумам прыняты Праект Пастановы, дзе вызначаны шэраг новых творчых праектаў, якія будуць несці духоўнасць на шырокай прасторы Саюзнай дзяржавы. Асабліва плённым мяркуецца супрацоўніцтва пісьменнікаў Беларусі і Расіі з нагоды 75-годдзя Вялікай Перамогі.

Алена Стэльмах

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.