Год малой родины в Беларуси
Декабрь 25, 2017

Свае віншаванні ў адрас творчага калектыву накіраваў Прэзідэнт нашай краіны А.Р. Лукашэнка. Прывітальны адрас даслалі намеснік Прэм’ер-міністра В.Жарко і Міністр інфармацыі А.Карлюкевіч.

Падчас свята былі ўзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Алена Мальчэўская, галоўны рэдактар, Юля Алейчанка, адказны сакратар; нагрудным знакам “Выдатнік друку Беларусі”- Марыя Гілевіч, загадчык аддзела літаратурнага рэдагавання, Святлана Стараверава, вядучы тэхнічны рэдактар аддзела тэхнічнага рэдагавання.

Дзякуючы “Полымю” па-беларуску ўпершыню загучалі лепшыя ўзоры сусветнай літаратуры, творы сучасных замежных аўтараў. Часопіс уваходзіць у пералік выданняў ВАК Рэспублікі Беларусь для друкавання вынікаў дысертацыйных даследванняў па філалагічных навуках. Выданне цесна супрацоўнічае з Інстытутам літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, Нацыянальным інстытутам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Часопіс заўсёды знаходзіцца ў цесным камунікаце з іншымі літаратурна-мастацкімі выданнямі.

Першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах падкрэсліла, што часопіс «Полымя» — гэта не толькі  адлюстраванне эвалюцыйнага шляху развіцця беларускай літаратуры, пачынаючы з 20-х гадоў мінулага стагоддзя. 95-гадовая гісторыя часопіса — гэта сведчанне фарміравання нацыянальнай свядомасці беларусаў менавіта праз уплыў літаратуры і яе лепшых прадстаўнікоў, Я. Купалы, Я. Коласа, В. Быкава, І Шамякіна, і яшчэ шматлікіх творцаў, якія мелі гонар быць надрукаванымі ў «Полымі».

Пра гэта гаварылі падчас «круглага стала», прысвечанага юбілейнай даце, былыя галоўныя рэдактары часопіса, вядомыя літаратары Мікола Мятліцкі, Алесь Бадак. Да іх далучыліся знакаміты пісьменнік акадэмік Уладзімір Гніламёдаў, дырэктар інстытута літаратуразнаўства імя Я. Купалы  НАН Беларусі Іван Саверчанка, галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» Святлана Воцінава.

Сёння ў штаце рэдакцыі таксама выбітныя майстры мастацкага слова — Алесь Марціновіч, Уладзімір Саламаха. І новая плынь творчага складу часопіса — галоўны рэдактар Алена Мальчэўская,  намеснік галоўнага рэдактара Мікола Трус, адказны сакратар Юля Алейчанка спрыяюць умацаванню лепшых традыцый палымянцаў і растаўляюць найноўшыя акцэнты ў сучасным літаратурным працэсе. Яны і шматлікія аўтары робяць часопіс, як і іх папярэднікі, аналітычным складнікам духоўнага развіцця грамадства.

Прагучала думка, што «Полымя» можна назваць элітарным выданнем. Да таго ж, часопіс разлічаны на шырокага чытача. Часопіс садзейнічае выпрацоўцы культурнага імунітэту беларускай нацыі.
Удзельнікі круглага стала выказалі палымянцам шмат пажаданняў, якія лягуць у аснову падрыхтоўкі да гучнага 100-гадовага юбілею выдання.

Таксама: mininformnlb.by

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.