Декабрь 12, 2017
встреча с делегацией Московского литинститута в Минске Дом литераторов

У Мінску па запрашэнню Саюза пісьменнікаў Беларусі знаходзілася дэлегацыя Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ( г. Масква) з мэтай прэзентацыі Дома нацыянальных літаратур, створанага ў 2017 годзе ў адпаведнасці з загадам Прэзідэнта Расіі У. У. Пуціна.

Першая паездка ў рамках гэтага праекта адбылася менавіта ў нашу краіну.

У склад дэлегацыі ўваходзілі рэктар інстытута А. М. Варламаў (кіраўнік дэлегацыі), С. Ф. Дмітрэнка (каардынатар паездкі), Л. М. Царова, М. М. Папоў, А. Ю. Сегень, В. П. Смірноў, Т. А. Сотнікава, М. В. Зоркая.

Мэта паездкі: аднавіць былыя сувязі літаратараў, узняць на новы ўзровень значнасць літаратурнай творчасці для духоўнага абагачэння грамадства, праз кнігу ладзіць сяброўства паміж народамі.

У праграме: круглы стол з прадстаўнікамі літаратурных колаў Беларусі, перакладчыкамі, філолагамі, маладымі пісьменнікамі. Абмяркаванне перспектыў супрацоўніцтва, развіцця творчых сувязяў беларускіх і расійскіх пісьменнікаў і перакладчыкаў, арганізацыя беларускай групы перакладчыкаў у Літаратурным інстытуце.

Вядомыя расійскія літаратары правялі майстар-класы “Школа літаратурнага інстытута” (паэзія, проза, мастацкі пераклад).

Таксама: Официальный сайт Постоянного Комитета Союзного государства

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.