Год малой родины в Беларуси
Май 27, 2019

У Маскве адбыўся фінал “Кніжкінага тыдня” з удзелам дзіцячых пісьменнікаў Расіі і краін СНД.

“Кніжкін тыдзень” – гэта падзея, якая не абмяжоўваецца часовым адрэзкам у тыдзень. Яна больш значная і па часе,  і па масштабах гучання значнасці дзіцячай кнігі, прыцягнення да яе шматлікіх аматараў чытання.

Арганізатары такой незвычайнай дзеі – кнігагандлёвыя прадпрыемствы Расіі. Акцыя ахапіла многія расійскія гарады – Санкт-Пецярбург, Разань, Валгаград, Чалябінск. Да яе далучыліся Баку, Алматы, а таксама Мінск.

«Кніжкін тыдзень» прапануе чытачам самыя розныя магчымасці сустрэч з багатым светам дзіцячай літаратуры. Ладзяцца віктарыны, літаратурныя гульні на веданне твораў дзіцячых айчынных і замежных пісьменнікаў, пісьменнікі праводзяць майстар-класы для дзяцей. Юныя мастакі робяць малюнкі па творах дзіцячых пісьменнікаў, у тым ліку краін-удзельніц СНД. Сваё майстэрства дэманструюць і юныя чытальнікі, чытаючы лірычныя вершы  Петраркі, А. Пушкіна, Г. Ахматавай, С. Шчыпачова, або вершы ваеннай тэматыкі Б. Акуджавы, Ю. Друнінай, А. Суркова.

Галоўная падзея – фінал “Кніжкінага тыдня”– прайшла ў Маскоўскім Доме Кнігі на Арбаце.  Тут былі падведзены вынікі дабрачыннай акцыі “Усе дзеці — нашы”,  да ўдзелу ў якой запрашаліся работнікі і пакупнікі кніжных крам, бібліятэкары, іх наведвальнікі. Тут збіраліся дзіцячыя кнігі і кацэлярскія прыналежнасці для перадачы дзіцячым дамам і школам-інтэрнатам.

Беларусь на фінале “Кніжкінага тыдня” ў Маскве  прадставіла дзіцячая пісьменніца Алена Стэльмах.  Алена Анатольеўна сустрэлася з маскоўскімі юнымі чытачамі ў Доме педагагічнай кнігі,  у ДБУА школа №1233   г. Масква.

— Прыемна, што  дзіцячая кніга, яе каштоўнасць маюць такі шырокі розгалас, — заўважае Алена Стэльмах. — Цікава знаёміцца з вопытам расійскіх калег, бачыць як сябруюць з кнігай юныя масквічы. Важна, што да вялікага кніжнага форума Расіі і краін СНД далучана і Беларусь. У нас таксама ёсць шмат набыткаў – класічных кніг для дзяцей, а таксама новых выданняў, якія ствараюцьапантаныя аўтары.

“Праз кнігу шукаем мы сяброў”, —

гэта дэвіз кніжнага праекта, які ажыццяўляе Алена Стэльмах разам са сваімі дочкамі і ўнучкамі. У Маскве яна была разам з малодшай дачкой Маргарытай.  Падчас маскоўскіх сустрэч у аўтараў з Беларусі значна пашырылася кола сяброў іх кніг.

Марыя Ліпень

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.