Год малой родины в Беларуси
Ноябрь 11, 2017

Беларуска-румынскае супрацоўніцтва мае трывалую аснову, замацаваную як на эканамічных сувязях нашых краін, так і на развіцці гуманітарнай сферы.  Апошнім часам шэраг музычных і выставачных праектаў захапіў беларускіх аматараў румынскай культуры, значна пашырыў іх кола.

Візіт у Беларусь Міністра замежных спраў Румыніі Теадора Мелешкану дае падставу меркаваць, што нашы сувязі яшчэ больш умацуюцца. І 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Румыніяй, якое адзначаецца зараз, стане новым імпульсам для сяброўства паміж нашымі народамі.

Доказам таму і ўрачыстыя мерапрыемствы, якія адбыліся вечарам 9 лістапада ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Тут прайшла цырымонія гашэння юбілейнай маркі.

Дарэчы, мастацкай асновай паштовага праекта сталі рэпрадукцыі карцін Міхаіла Савіцкага і Карнэліу Баба. У гэты ж дзень новы выпуск дзяржаўнага знака паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь на паштовых адпраўленнях разляцеўся па ўсяму свету.

Удзельнікі ўрачыстасці таксама мелі магчымасць пазнаёміцца з кнігай перакладаў выбраных твораў першапачынальніка сучаснага літаратурнага працэсу ў Румыніі – Міхая Эмінэску.

Упершыню ў такім фармаце беларускі чытач на сваёй роднай мове можа пазнаёміцца з высокай паэзіяй румынскага класіка.

Марыя Ліпень


З выступлення Алены Стэльмах:

Спярша было слова. Яно прыйшло да нас з глыбіні стагоддзяў. Слова гучнае, магутнае, звонкае, велічнае. Слова асвятляе нам шлях, кліча ў будучыню, яднае народы. Сведчаннем таму і беларуска-румынскія стасункі, падмацаваныя шэрагам узаемавыгадных дамоўленасцей.

Сёлетні год багаты для беларусаў на падзеі вялікай духоўнай значнасці. Увесь свет даведаўся пра нашага Першадрукара Фрацыска Скарыну і 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. З вялікім гонарам гавару і аб святкаванні 135-гадовага юбілея класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. І  вось яшчэ адна адметная навіна: беларусы маюць магчымасць пазнаёміцца на роднай мове з творчасцю першапачынальніка сучаснага літаратурнага працэсу ў Румыніі – Міхая Эмінэску. Кнігу вершаў класіка румынскай літаратуры вы трымаеце ў руках.

Яны розныя ў сваёй творчасці: Купала, Колас, Эмінэску. І ў той жа час такія падобныя: яны – светачы культурна-нацыянальнага адраджэння.

Найтанчэйшы лірык, чалавек энцыклапедычных ведаў, яркі публіцыст, палеміст, які знаходзіўся на вастрыі праблем эпохі – Эмінеску мог бы зрабіць гонар любой нацыі і любой культуры. Нездарма Эмінеску называюць «ранішняй зоркай» румынскай літаратуры.

“Лучафэрул”. Гэты твор – адна з прызнаных вяршыняў творчасці Міхая Эмінэску і румынскай паэзіі ў цэлым. На вялікую радасць “Лучафэрул”  упрыгожвае наша выданне.

Дзякуючы Міхаю Эмінэску мы спазнаём душу румынскага народа. Яна такая ж светлая, чыстая, спагадлівая, як і душа беларусаў – адкрытая, шчодрая, гасцінная. Вялікая дыпламатыя кнігі дапамагае духоўнаму збліжэнню нашых народаў, якія мараць жыць у міры, ладзе і згодзе.

Няхай гэтыя чаканні спраўдзяцца!

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.