прэзентацыя зборніка Мінск горад майго лёсу

«Мінск — горад майго лёсу»: адбылася прэзентацыя зборніка конкурсных твораў

Новости

Днямі выдавецтва “Чатыры чвэрці” прэзентавала ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Я. Купалы зборнік “Мінск — горад майго лёсу”. У яго ўвайшлі творы пераможцаў конкурсу, абвешчанага выдавецтвам “Чатыры чвэрці” і прысвечаныя 950-годдзю горада. Ацэньвала творы кампетэнтнае журы — прафесійныя літаратары, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі.

“Мінск скрозь стагоддзі” расказвае пра знакавыя вехі ў гісторыі і сучаснасці горада, дае магчымасць уявіць, якім насычаным падзеямі заўсёды было яго жыццё. Прыцягваюць увагу і рэдкія фатаграфіі, дакументы, карціны вядомых беларускіх мастакоў, чыя творчасць працята любоўю да роднага Мінску.

прэзентацыя зборніка Мінск горад майго лёсу

Назва зборніка “Мінск — горад майго лёсу” была абрана невыпадкова: для многіх горад стаў родным. Пасля Вялікай Айчыннай вайны адноўлены Мінск сустракаў усё больш гасцей і адкрываўся з іншага боку яго жыхарам. Алена Стэльмах, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, павіншаваўшы аўтараў зборніка і выдавецтва, спынілася на ўспамінах, якія яднаюць яе, як і многіх іншых, з Мінскам.

Таксама: 4-4.by

Добавить комментарий