Год малой родины в Беларуси
Июль 1, 2016
Валерый Казакоў заявіў пра сябе і як актыўны ўдзельнік грамадскага жыцця ў Беларусі, і як пісьменнік з беларускімі каранямі. Акрамя таго, Валерый Мікалевіч – фігура вельмі вядомая ў Расіі. Праваў у Савеце бяспекі, адміністрацыі Прэзідэнта РФ, сакратар Саюза пісьменнікаў Расіі.Валерий Казаков с писателями Минщины

Аўтар двадцаці кніг вершаў, прозы, публіцыстыкі. Лаурэат Вялікай літаратурнай прэміі Расіі, Літаратурнай прэміі імя В. Пікуля, прэміі Саюза пісьменнікаў Сербіі. Кандыдат сацыялагічных навук.  

Валерый Казакоў  узначальвае супольніцтва ФНКА “Беларусы ў Расіі”.

 Валерий Казаков на презентации в книжном магазине "Светоч"

Хаця і жыве наш зямляк у Маскве, ён часты госць у Мінску, іншых гарадах, рэгіёнах Беларусі. Акрамя, зразумела, звычайнай прывязанасці да роднай старонкі , яго актыўная жыццёвая пазіцыя абумоўлена ў тым ліку і яго вялікай грамадскай і літаратурнай дзейнасцю. Сам пісьменнік лічыць сябе беларусам і як кажа: “Ніколі гэтага не цураўся. Беларусам нельга стаць, ім трэба, як і яўрэем, нарадзіцца. Здавалася б, жывеш ты доўга на чужыне — і ўсё ў цябе ёсць, усё складваецца так, што лепей і не трэба: і хата ёсць, і жонка, і нядрэнная праца, і нават грошы… Але нешта пачынае муляць. Душа сумуе! І аказваецца, што ты хворы невылечна адным — цябе цягне да той хаты, з якой пайшоў у вялікі свет. Да таго дамочка, што прытуліўся на ўскрайку вёскі, на рагу змрочнай, з цяжкімі і пахмурнымі векамі-дрэвамі пушчы. І тады пераконваешся, умацоўваешся ў разуменні, што куды б ты, дзівак-чалавек, з дому не з’язджаў, ты цалкам не можаш роднае, сваё месца пакінуць. Яно, месца, — у табе”. Валерий Казаков и Олег Ждан

Вось такая шчырая размова Валерыя Казакова адбылася пад час сустрэчы з чытачамі, у іх ліку былі і пісьменнікі Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, у адным з самых вялікіх кніжных магазінаў Мінска – “Светач”.

На гэты раз у цэнтры асаблівай ўвагі была кніга, выдадзеная нядаўна “Выдавецкім домам “Звязда” , дзе размешчаны папулярны раман “Цень Гобліна”.

Гэта кніга распавядае пра пераломныя падзеі навейшай гісторыі, сведкам і ўдзельнікам каторых быў сам аўтар. Раман, які даў назву кнізе, успрымаецца як метафарычны дэтыктыў пра сучасную расійскую рэчаіснасць. Тут многа эпізодаў, звязаных з барацьбой за ўладу, чыноўніцкую непрыстойнасць. Але, аўтар верыць, што ўсё ў гэтым свеце і не так безнадзейна…

Дарэчы, сам Валерый Казакоў сваім знешнім выглядам, уменнем весці з чытачом адкрытую і праўдзівую гаворку, нават сваёй прыемнай ўсмешкай вельмі вабіць да сябе. Словам, яго асоба выдае ў сабе сапраўднага беларуса.

 

 

 

 

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.