Год малой родины в Беларуси
6 июня, 2020
Буктрейлеры

Беларускі рэспубліканскі Саюз моладзі распачаў другі тур конкурса буктрэйлераў. На гэты раз тэмай, на якую будуць стварацца відэа версіі па кнігах беларускіх аўтараў, стане літаратура, звязаная з Годам малой Радзімы.

– Трэці год запар нашы аўтары шчыруюць над выданнямі, прысвечанымі самым хвалюючым момантам жыцця: пары незабыўнага дзяцінства, пазнанню чалавечых ісцін, – расказвае першы намеснік старшыні СПБ Алена Стэльмах. – Гэта свайго рода краязнаўчая літаратура, заснаваная на гістарычных фактах, незвычайных адкрыццях – плёну даследчага пошуку саміх пісьменнікаў. У такіх кнігах многа аналітыкі, асэнсавання таго, як мы сучаснікі, звязаны з мінулым, нашымі папярэднікамі, за што адказваем сваёй прысутнасцю на гэтай зямлі. Такія выданні вельмі абагашчаюць чытача, наводзяць на роздум аб існасці для яго сваіх вытокаў, каштоўнасці так званай малой радзімы. Аказваецца, хутары, вёсачкі пад сваімі дахамі захоўваюць мноства неверагоднага, часам дэтэктыўнага або фантастычнага. Варта праявіць да іх сваю цікаўнасць.

Алена Анатольеўна лічыць вельмі важнай ініцыятыву маладзежнага Саюза далучыць да тэмы Радзімазнаўства, як мага большую колькасць маладых беларусаў. Літаратура – найлепшая для таго крыніца.

Пісьменнікі з хваляваннем будуць чакаць з’яўлення буктрэйлераў. Цікава, як маладыя творцы са сваім бачаннем, пры дапамозе тэхнічных сродкаў, у вельмі скарочаным выглядзе (нагадаем, што буктрэйлер не павінен пераважаць 3 мінуты) ажывяць кніжныя старонкі. Буктрэйлеры і надалей стануць спадарожнікамі пісьменнікаў на творчых сустрэчах з чытачамі.

– Акрамя таго, да праекта БРСМ ахвотна далучыліся і выдавецтвы, – заўважае Алена Стэльмах. – Удзельнікам конкурса прапанавана звярнуць увагу на кнігі, якія выйшлі апошнім часам у выдавецтвах “Мастацкая літаратура”, “Народная асвета”, “Чатыры чвэрці”, “Выдавецкім доме “Звязда”.

Гэта багатая палітра свежых павеваў з розных куткоў Беларусі. У кнігах – захапляльныя паданні сівой даўніны, перамежаныя з пахамі квітнеючых садоў, шумлівым пошумам леса, сцяжынкамі, на якіх не зарастаюць сляды памяці…

Вынікі конкурса мяркуецца падвесці да Дня беларускага пісьменства.

Марыя Ліпень

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.