Год малой родины в Беларуси
Октябрь 23, 2019

Саюз пісьменнікаў Беларусі прыняў удзел у святкаванні 100-годдзя службы Дзяржаўнага кантролю Беларусі і 25-годдзя Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Кропкай адліку ўтварэння Камісарыята дзяржаўнага кантроля Часовага рабоча-сялянскага Савецкага ўрада Беларусі стаў 1919 год. За сваю векавую гісторыю галоўная кантрольная структура краіны неаднойчы мяняла сваю назву. Але нязменнай заставалася сутнасць яе работы – кантроль за выкананнем рашэнняў кіраўніцтва краіны, клопат аб гаспадарлівасці ва ўсіх сс ферах, непрымірымая барацьба з раскрадальнікамі дзяржаўных сродкаў і маёмасці.

Значнай вехай у гісторыі службы лічыцца 1965 год, калі быў створаны народны кантроль На той час рух народных кантралёраў набыў надзвычай шырокі размах. Тады ўзнік лозунг “Сумленне лепшы кантралёр”, і з ім спрачацца відавочна не варта і сёння.

Найноўшая гісторыя кантрольнай установы датычыць 1994 года, калі была створана Служба кантролю Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 1995 годзе яна была ператворана ў Службу кантроля Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 1996 годзе ўтвораны Камітэт Дзяржкантроля Рэспублікі Беларусь, які і сёння з’яўляецца вышэйшым органам фінансавага кантролю краіны. Пры ўсёй паўнаце сваіх паўнамоцтваў Камітэт дзяржкантролю арганізуе  работу так, как выяўляць слабыя кропкі эканомікі і ўплываць на  больш стабільнае яе развіццё.

На мінулым тыдні ва ўстанове ўганароўвалі ветэранаў Камітэта дзяржкантролю Беларусі. Шмат цёплых слоў аб сваіх калегах сказаў кіраўнік установы Леанід Анфімаў. Урачыстасці мерапрыемству надало ўручэнне паважаным людзям юбілейных медалёў.

Яшчэ адной важнай часткай сустрэчы стаў канцэрт, зладжаны Саюзам пісьменнікаў Беларусі.

— Нам было надзвычай прыемна павіншаваць супрацоўнікаў Камітэтэта са знакавай як для іх установы падзеяй, — расказвае першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах. — Азіраючыся на пройдзены гэтай установай шлях можна з упэўненасцю гаварыць пра яе істотную ролю ў гісторыі краіны. Тое, якой мы бачым Беларусь праз дваццаць пяць гадоў – час яе незалежнасці – эканамічна стабільнай, добраўпарадкаванай – гэта і заслуга людзей, чый лёс звязаны з кантралюючай службай.

Кастусь Цыбульскі, Міхась Пазнякоў, Марыя Кобец, Віктар Мяцельскі дарылі глебачам свае лепшыя творы, прысвечаныя Радзіме. Гэта высокае пачуццё – любоў да сваёй Бацькаўшчыны – яднае ўсіх нас, не раз згадвалі  падчас сваіх выступленняў паэты і спевакі. Яны прыгожым вершам, душэўнай песняй ўслаўлялі родную Беларусь і тых, хто стварае яе дабрабыт. Свой песенны сувенір уручыў шаноўным ветэранам Камітэта дзяржкантролю і народны атрыст Беларусі Эдуард Ханок. Эдуард Сямёнавіч з тых творцаў, пры якіх таксама кажуць – эпоха.

Марыя Ліпень.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.