Встречи,  Мир писателя

Купалаўскае свята ў Вязынцы

Янка Купала – з намі штодзённа. Багатая літаратурная спадчына Песняра  прыцягвае жаданнем чытаць і перачытваць яго творы, асэнсоваць, думаць, усведамляць…

Тое, што хвалявала паэта стала выказанымі ўслых думамі ўсёй беларускай нацыі. Яго імя нездарма спалучана са званнем “народнага пісьменніка”. Ён – Пясняр, голас якога чутны ва ўсім свеце. Нашы сябры ў блізкім і далёкім замежжы пазнаюць Беларусь, хіляцца да яе па купалавых неўміручых радках.

Чарговы, 137 дзень народзінаў Янкі Купалы стаў чаканай і радаснай падзеяй для многіх аматараў прыгожага пісьменства. Белыя ружы – любімыя кветкі паэта – да яго помніка ў так званым Купалаўскім парку ў Мінску нядзельным ранкам 7 ліпеня 2019 года яны неслі, каб выказаць вялікую даніну павагі Песняру.

А далей шлях вялікай дэлегацыі, складзенай з супрацоўнікаў музея імя Я. Купалы ў Мінску, пісьменніцкай грамады ляжаў у Вязынку, якая па традыцыі ў гэты дзень гудзе, як узрушаны мёднымі палётамі пчаліны вулей. Так было і на гэты раз, калі свята ахапіла мясцовыя далягляды.

Маладзечанская электрычка толькі паспявала  падвозіць чарговыя суполкі гасцей, імчаўшых удыхнуць ў сабе паветра купалаўскай зямлі  —  наталіцца пахам духмянага сена. І нават шалапутная хмарка, павісшая над святочнымі палянамі, каб выліць добры цэбар вады, была ў нечым дарэчы. Кажуць, пад цёплым летнім дажджом добра растуць грыбы і … дзеці.

Святочная сцэна ў гэты дзень была прадастаўлена паэтам. Яны лічыць за вялікі гонар трапіць на Купалле ў Вязынку. Прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў Беларусі з розных куткоў — мінчукі, гродзенцы, паэты Міншчыны – усе слалі Песняру свае паэтычныя прывітанні. Слова роднае, неўміручае – наша спадчына і наш светач у нязведаную будучыню. Запаветы Купалы доўжаць сучаснікі.

Марыя Ліпень