Встречи,  Мир писателя

Лешніца адзначыла 100-гадовы юбілей Алеся Бачылы

Вёска Лешніца адзначыла 100-гадовы юбілей слыннага земляка Алеся Бачылы.

Як вядома, у гэтым годзе споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, пісьменніка, драматурга і грамадскага дзеяча Алеся Бачылы. Вясной гэтага года Саюз пісьменнікаў Беларусі правёў літаратурны конкурс «Радзіма мая дарагая«, прысвечаны памяці А. Бачылы. Узнагароджанне пераможцаў адбылося ў лютым 2018 года на Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ў Мінску. Тут жа была агучана прапанова ініцыятыўнай групы землякоў А. Бачылы аб правядзенні другой часткі мерапрыемства, прысвечанага памяці паэта, на яго малой Радзіме ў вёсцы Лешніца Голацкага сельсавета. Прапанова была падтрымана Саюзам пісьменнікаў Беларусі, а ў далейшым і Пухавіцкім райвыканкамам, мясцовай уладай.

– Юбілей знакамітатага земляка стаў нагодай для таго, каб яго родная вёска атрымала новае дыханне, – расказвае адзін з лешніцкіх арганізатараў свята Віктар Ажаронак. – Вяскоўцы вельмі старанна рыхтваліся да сустрэчы гасцей. Іх дамы, падворкі прыгажэлі на вачах.

Святочная Лешніца расквецілася і шчаслівымі ўсмешкамі тых, для каго гэтая мясціна – малая радзіма, стаўшая цэлым Сусветам.
Далёка па наваколлі разносіліся песні і вершы, якія дарылі лешанцам артысты, паэты. Дэлегацыя Саюза пісьменнікаў Беларусі, у склад якой ўвайшлі Алена Стэльмах, Святлана Быкава, Іна Фралова, Кастусь Цыбульскі, усклала кветкі да мемарыяльнай дошкі, размешчанай на доме, дзе нарадзіўся паэт.

Вёска шумела, як узрушаны вулей. Так растрывожыла душы, кранула сэрцы землякоў і шматлікіх гасцей свята паэзія Алеся Бачылы, магчымасць прайсціся па роднай вуліцы паэта, удыхнуць водар лешніцкага лета.

Свята вёскі Лешніца стала яшчэ адным яркім прыкладам значнасці малой Радзімы ў лёсах многіх людзей.

Марыя Ліпень

Один комментарий

  • Аркадзь Жураўлёў

    Аркадзь Жураўлёў: Я таксама спрычыніўся да твораў сваіх калег, што дасылалі на конкурс «Радзіма мая дарагая» з нагоды 100-гадовага юбілею слыннага беларускага паэта Алеся Бачылы як член журы. Творы былі рознымі як па жанрах, так і па падачы матэрыялу, раскрыцці яго канцэпцыі. Лепшыя творы былі адзначыны ўзнагародамі Саюза пісьменнікаў Беларусі. Віншую лаўрэатаў!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.