Год малой родины в Беларуси
Июнь 11, 2019

Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечна  – свята, якое стала стала своеасаблівым сімвалам спалучэння традыцый і сучаснасці ў айчыннай культуры, уплывае на свядомасць беларусаўу вызначэнні нацыянальных каштоўнасцяў.

Ёсць шмат прыхільнікаў гэтага творчага  фэста, спазнаўшых яго яшчэ ў 1993 годзе – калі фестываль толькі распачынаўся. Штогод да фестывальнага руху далучаюцца новыя аматары прыгожага мастацкага слова і цудоўнай задушэўнай песні.

Для паэтаў Саюза пісьменнікаў Беларусі паездка ў Маладзечна заўсёды падзея. Перш за ўсё таму, што маршрут у святочны Маладзечна пралягае праз Вязынку. І ў прыватнасці з урачыстасцяў на радзіме вялікага Песняра распачынаецца фестывальная праграма.

Вось і сёлета ля помніка Янкі Купалы выступоўцы гаварылі пра класіка айчыннай літаратуры, які належыць нам, беларусам, і ўсяму Сусвету.  Ёсць вялікае пацвярджэнне таго, што купалаўскае слова жыве, памножанае на россып агністых палкіх слоў яго паслядоўнікаў. Гэта стала відавочным падчас выступленняў сябраў Мінскага абласнога аддзялення СПБ у маладзечанскай  дзіцячай школе мастацтваў, паэтаў пісьменніцкай арганізацыі на вялікай сцэне Палаца культуры Маладзечна.

Прыемнай навацыяй свята стала магчымасць пазнаёміцца з тым, як Навум Гальпяровіч рыхтуе сваю аўтарскую праграму “Суразмоўцы” на канале БТ-3. Удзел у імправізаванай праграме  прынялі, як героі будучых праграм, так і тыя, хто ўжо быў суразмоўцам у тэлеэфіры.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.