Год малой родины в Беларуси
3 июня, 2020
У прэс-цэнтры Дома прэсы ў Мінску абмеркавалі тэму дзіцячага чытання ў інтэрнет-прасторы. 
 
Выдавецтвы «Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», «Народная асвета»  прадставілі шэраг праектаў, якія ахопліваюць шырокую аудыторыю з тым, каб прыцягнуць увагу да кнігі, заахвоціць чытаннем. У такім жа напрамку актыўна рухаюцца і бібліятэкі, ствараючы  па творах  буктрэйлеры, спектаклі, праводзячы анлайн-чытанні дзіцячых кніг.
Саюз пісьменнікаў Беларусі праводзіць каля 18-20 тысяч сустрэч з рознымі катэгорыямі чытачоў у год, у значнай ступені — з дзецьмі. Жывыя зносіны маюць вялікую каштоўнасць, але і віртуальныя стасункі маюць добры плён.
Галоўнае — кніга рупліва шукае свайго чытача, і, па ўсім відаць, ён да яе ахвочы. 

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.