Встречи,  Мир писателя

Журы падвяло вынікі конкурса “Нацыянальная літаратурная прэмія”

Падведзены вынікі аднаго з найбольш розгаласных і прэстыжных творчых спаборніцтваў у нашай краіне — конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія». Гэта адзін з найбольш розгаласных і прыстыжных конкурсаў у краіне. Быць у ліку лепшых літаратараў Беларусі – пачэсна і ганарова.

Конкурс сведчыць пра актыўны літаратурны працэс, які ідзе ў краіне, падтрымлівае яркія імёны ў сучаснай айчыннай літаратуры. З творамі, прадстаўленымі на конкурс, пазнаёміўся шырокі чытач, сваю ацэнку ім далі экспертны савет, журналісты.

Сёлета намінантамі на званне пераможцы сталі 75 аўтараў. Яны, адпаведна Палажэнню конкурса, прадстаўлялі свае творы, выдадзеныя ў беларускіх выдавецтвах у 2018 годзе. Конкурс прадугледжавае творчае спаборніцтва ў сямі намінацыях.

Традыцыйна найбольшую актыўнасць праявілі аўтары, які працуюць ў жанрах “Проза”, “Паэзія”, “Літаратура для дзяцей і юнацтва”. Журы адзначыла і ўзросшую цікавасць творцаў да “Публіцыстыкі”, “Літаратуразнаўства і літаратурнай крытыкі”. Штогод расце і колькасць дэбютантаў. А вось у намінацыі “Драматургія” члены журы аднагалосна рашылі ў гэтым годзе прэмію не прысуджаць.

Лаўрэаты конкурсу і іх творы:

Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі — Мікола Маляўка «Сланечнік»

Лепшы твор прозы — Алег Пушкiн «Гений»

Лепшы твор публіцыстыкі — Віктар Хурсік «Vale!» (кніга пра род і лёс Магдалены Радзівіл)

Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства — Святлана Калядка «Літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі»

Лепшы твор для дзяцей і юнацтва — Уладзімір Ягоўдзік «Крылатыя суседзі», «Зачараваная Свіслач», «Кветкі дзівасілу».

Лепшы дэбют — Станіслава Умец «Сэрца Сакры»

Зараз рыхтуецца сцэнарый уручэння пачэсных узнагарод. Лаўрэаты конкурсу будуць уганараваны на Дні беларускага пісьменства ў г. Слоніме. Гэта дзея адбудзецца 1 верасня а 12 гадзіне на галоўнай пляцоўцы свята, падчас яго ўрачыстага адкрыцця.

Один комментарий

  • Віктар Хурсік

    Дзякую журы за высокую ацэнку маёй працы. Не чакаў… Здзіўлены… Рады…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.