экспазіцыі Пімена Панчанкі і Янкі Брыля 100

100 год з дня нараджэння Пімена Панчанкі і Янкі Брыля адзначылі ў музеі гісторыі беларускай літаратуры

Встречи, Мир писателя

Падчас святкавання 100-ай гадавіны з дня нараджэння Пімена Панчанкі ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры гучаў адзін з самых прыгожых вершаў народнага паэта — «Белыя яблыні». Чытаючы яго, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах сказала, што гэта яе любімы верш яшчэ са школьнай пары.


Урачыстае адкрыццё адразу дзвюх экспазіцый, прысвечаных 100-гадовым юбілеям пісьменнікаў Пімена Панчанкі і Янкі Брыля, адбылося 23 жніўня ў музеі гісторыі беларускай літаратуры.

экспазіцыі Пімена Панчанкі і Янкі Брыля 100

экспазіцыі Пімена Панчанкі і Янкі Брыля 100

экспазіцыі Пімена Панчанкі і Янкі Брыля 100

Ад Саюза пісьменнікаў Беларусі ўдзел у мерапрыемстве прымала Алена Стэльмах. Словы захаплення творчасцю Пімена Панчанкі выказалі прадстаўнікі Іранскага пасольства і пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску, а таксама Сяргей Законнікаў, Анатоль Бутэвіч, Іван Саверчанка. Не абмінулі ўвагай адкрыццё экспазіцый родныя пісьменнікаў: Кацярына Андрэеўна Панчанка – унучка, Андрэй Аляксандравіч Панчанка – унук, Галіна Іванаўна Брыль – дачка, Андрэй Іванавіч Брыль – сын.

Таксама: bellitmuseum.by

Добавить комментарий