презентация книги "В гостях у Франциска Скорины" для учеников школы №42 в Минске
Встречи,  Мир писателя

Школьнікі – у гасцях у Францыска Скарыны

Незвычайная сустрэча адбылася ў вучняў СШ №42 г. Мінска падчас школьных канікул. Яны пабывалі ў гасцях у Францыска Скарыны.

Такую магчымасць прадставілі дзецям бібліятэкары ДУ “Мінскі раённы цэнтр культуры”, калі наладзілі сустрэчу з аўтарамі арыгінальнага выдання, нядаўна пабачыўшага свет у “Выдавецкім доме “Звязда”. Кніга так і называецца – “В гостях у Францыска Скорины”. А стварылі яе шэсць дзяўчынак рознага ўзросту. Яны падпісаліся творчым псеўданімам – Ева НЭММ, складзеным з першых літар іх імёнаў.

презентация книги "В гостях у Франциска Скорины" для учеников школы №24 в Минске

презентация книги "В гостях у Франциска Скорины" для учеников школы №24 в Минске

Такая інтрыга адразу захапіла аўдыторыю. Дзяўчынкі Эмілія і Марыя Навумавы, а таксама і Маргарыта Стэльмах расказвалі пра тое, як узнікла ідэя напісаць вялікую Кнігу чараўніцтва. Яна ўжо, уласна, і напісана. Але першапачаткова вырашылі выдаць яе асобную частку, каб бліжэй пазнаёміцца з чытачамі, захапіць іх цікавымі героямі, здзівіць казачнымі здарэннямі. Дзяўчынкі таксама распавядалі ўласныя жыццёвыя гісторыі, якія пасля ляглі ў аснову стварэння кнігі.

Юныя сааўтары, аб’яднаныя пад псеўданімам Ева НЭММ, лічаць, што займацца напісаннем кніг, а яшчэ ў большай ступені іх чытаннем – гэта найлепшы занятак. Сваім прыкладам яны заклікаюць быць паслядоўнікамі Францыска Скарыны.

Пісьменніца Алена Стэльмах, галоўны кіраўнік праекта, патлумачыла адкуль у такога вялікага дзявочага калектыву прага да творчасці. Дзяўчынкі, калі даведаліся, што беларуская кніга была створана амаль 500 гадоў назад, рашылі захапіць гэтай узрушлівай падзеяй і сваіх равеснікаў. Так яны прыдумалі падарожжа сваіх герояў у друкарню Францыска Скарыны, менавіта туды, дзе нарадзілася першая беларуская кніга.

  • Францыску Скарыне было цікава даведацца ці прадоўжылася яго справа, які лёс напаткаў яго кнігавыданне. Ён быў прыемна ўзрадаваны тым, што кніг зараз у свеце – незлічона, для іх пабудавана мноства бібліятэк. І галоўнае – кнігі любяць чытаць дзеці.

На сустрэчы юныя аўтаркі правялі конкурс. Яго пераможцам падарылі сувеніры. Напрыканцы ўдзельнікам сустрэчы, якіх набралася амаль паўсотні, дзяўчынкі прапанавалі запомніць слова пра кнігу:

В ней мудрость жизни, потомкам заветы,

Книга – источник добра и света!

Дело печатное живет и поныне,

Спасибо Франциску, герою – Скорине!

Дзеці разам з бібліятэкарамі дзякавалі юным пісьменніцам за іх вялікую прыхільнасць да літаратуры і за ўменне захапіць добрым чытаннем іншых. Зацікаўленыя чытачы прызналіся, што будуць з нецярпеннем чакаць творчага працягу ад вясёлай кампаніі – Ева НЭММ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.