Карусь Каганец

Светач, якому не згаснуць

 Імя слыннага дзеяча беларускага адраджэння Каруся Каганца чырвоным радком упісана ў гісторыю нацыянальнай культуры, багатую духоўную спадчыну беларусаў.

IMG_0950
У 2012 годзе споўнілася 145 гадоў з дня нараджэння вядомага земляка, чалавека няпростага лёсу, перажыўшага шмат выпрабаванняў на мяжы двух стагоддзяў, і захаваўшага гонар сапраўднага беларуса.
З Койданаўшчынай (Дзяржыншчынай) звязаны значны адрэзак жыцця Каруся Каганца. Ва ўрочышчы Лісія Норы была яго сядзіба, якая, нягледзячы на шляхецкае паходжанне гаспадара, знешне нічым не адрознівалася ад сялянскіх двароў. Ужо ў свядомым узросце, гаворачы пра сялянства, Карусь Каганец прызнаваўся: “ … разам пасвіў, разам гуляў, разам працаваў і цяпер маю між імі сваякоў”. Непасрэдная блізкасць да народа, веданне яго жыцця і мараў пра лепшую долю прарасло зернем ва няўрымслівай душы змагара.

navaselki-kaganec
Тутэйшыя мясціны аказалі значны ўплыў на яго разнастайную творчасць. У паэзіі, прозе, лістах пісьменнік не раз спасылаецца на вёску Навасады, што знаходзілася ў непасрэднай блізкасці да Лісіх Нораў, дзе таксама жылі сваякі жонкі Ганны Пракаповіч. Тут ён меў сяброўства з мясцовымі жыхарамі, вёў з імі гутаркі на рэвалюцыйныя тэмы. У гэтым асяродку ў яго самога расла свядомасць таго, “ці павінна так быць, як цяпер ёсць”, у яго дзейнасці пачалі гучаць нацыянальна-вызваленчыя матывы, выточваўся жыццёвы стрыжань: “Беларусь трэба падымаць!”
Вёска вабіла Каруся Каганца сваёй духоўнасцю, скарбамі народнай мудрасці. Ёсць падставы сцвярджаць , што ён, як вучоны-мовазнаўца, у пэўнай ступені скарыстоўваў жывую гутарковую мову, якую чуў у той час ад навасадцаў.
Кранаюць і занатаваныя Каганцом асабістыя ўзнёслыя пачуцці, што авалодвалі ім сярод незвычайна прыгожых навасадскіх краявідаў.
Апошні прытулак Карусь Каганец знайшоў на могілках у Вялікіх Навасёлках. У гэтай вёсцы працяглы час жыў самавіты род Кастравіцкіх.
Літаратурная грамадскасць Беларусі ўшаноўвае памяць пра самабытага Светача свайго народа, які цвёрда вызначыў свой шлях як “радзімаму краю служыць”.  IMG_0958Падчас  суботніка на магіле Каруся Каганца.  Старшыня Дзяржынскага райвыканкама Мікалай Арцюшкевіч (чацвёрты злева направа) са старшынямі грамадскіх аб’яднанняў Дзяржынскага раёна.

***
26 верасня ў  Дзяржынскай раённай бібліятэцы прайшлі “Койданаўскія чытанні”, дзе гэтак жа голасна, як калісьці Карусь Каганец заклікаў да нацыянальнага адраджэння, удзячныя нашчадкі выказалі словы павагі ў яго гонар, адзначылі цяперашні істотны ўплыў творцы на захаванне лепшых нацыянальных рысаў беларусаў.
Удзельнікамі свята сталі бібліятэкары Дзяржынскага раёна, настаўнікі і вучні, якія цікавяцца краязнаўствам, члены мясцовага літаратурнага аб’яднання “Выток”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.