Проекты

Деревня Новосады. Высокая культура «малой» Родины

 На нашай зямлі шмат вялікіх і малых паселішчаў, вёсак. Па-рознаму склаліліся іх лёсы. Некаторыя даўно зніклі, іншыя пераўтварыліся ў буйныя цэнтры, расквітнелі. Яны нібы люстэркі, якія адлюстроўваюць стагоддзі жыцця нашага народа. Хочацца глядзець у іх, каб ведаць хто мы, адкуль, што самі перададзім у спадчыну.

афиша новосады готов

 

novosady-prazdnik
У Дзяржынскім раёне ёсць вёсачка Навасады. Схаваная за гарой, яна ў струнку выстраілася на ўзвышшы. Гэта месца блізкае майму сэрцу – мая малая Радзіма.
Па легендзе, якую запісаў калісьці Карусь Каганец, першымі жыхарамі тут былі тыя, хто выратаваўся ад ворага, які лютаваў непадалёку ў Святым месцы Сцюдзянец. Быццам сведка тых далёкіх часоў — крынічка, якая і сёння сваёй гаючай вадой наталяе смагу кожнага падарожніка. Вясной вёска ў бялюткім вэлюме садоў, летам — ў зеляніне волатаў-дубоў і клёнаў, увосень — у россыпах сонечных антонавак.
Ад гістарычнага мінулага вёскі ажно захоплівае дух. Археолагі ў час раскопак знайшлі тут сляды чалавечага жытла ранняга жалезнага веку, і эпохі Кіеўскай Русі.
Тое, што адбывалася ў свеце ў пачатку ХХ стагоддзя, рэхам адгукалася на вясковай вуліцы. Былі сярод навасадцаў тыя, хто ваяваў у час Першай сусветнай вайны. Пасля рэвалюцыі вяскоўцы перажылі польскую інтэрвенцыю, прадразвёрстку, нэпманаўшчыну. У 1926 годзе арганізавалі масласыраварную арцель “Маланка”. Быў тут Навасадскі сельсавет, набіраў моц калгас, утвораны на аснове вёскі. У час Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы панаваў вялікі патрыятычны настрой. Немцы расстрэльвалі мясцовых жыхароў за сувязь з партызанамі. Неаднойчы наведваліся карнікі, калі палілі суседнія вёскі.
Пасляваенныя гады ў маёй роднай вёсцы былі цяжкія, але шчаслівыя. Вельмі дружна жылі людзі. Перажыўшы такое гора, яны па-асабліваму цанілі жыццё. Аплаквалі загінуўшых, але не зламаліся. Арганізоўвалі “складчыны”, прыносілі на іх, хто што мог. Не адчувалася зайздрасці, разам былі і ў горы, і ў радасці.
Новае жыццё брала верх. Але моладзь усё больш вабілі агні вялікага горада. Казалі, што з гары, дзе стаяў сігнальны маяк, быў бачны Оперны тэатр у Мінску. Людзі старэйшага пакалення, як маглі, падтрымлівалі жыццёвыя сілы вёскі, жылі не менш за 80 гадоў. Але з часам не паспрачаешся. Сталі пусцець сядзібы…
Ідэя арганізаваць свята вёскі глыбока ўзрушыла навасадцаў: і тых, хто звязаны з ёй усё жыццё, і тых, каго паклікаў родны кут здалёку. Кожны хацеў “душой да Радзімы сваёй прытуліцца”.
Першага чэрвеня 2013 года ў першы дзень лета, гаспадары і госці свята ў Навасадах сталі сведкамі асвячэння крыжа, прынялі ўдзел у малебне на могілках у памяць аб земляках. У тры гадзіны дня грымнулі музыкі, якія абвясцілі аб пачатку святочнага гуляння. Было падрыхтавана шмат сюрпрызаў, сярод якіх— спецыяльны выпуск вясковай газеты так званай “Навасадскай крынічкі”.
Жыві мая вёсачка, доўга жыві і счасліва! Кажу табе я, і ўсе мае землякі.

Як людзі радуюцца, калі збіраюцца на сваёй «малой» Радзіме, яскрава сведчаць гэтыя здымкі. Шчаслівыя, вясёлыя, дарагія твары  — мы разам, мы — у Навасадах!IMG_1305

novosady-prazdnik-82

novosady-prazdnik49

novosady-prazdnik66

novosady-prazdnik71

novosady-prazdnik74

novosady-prazdnik52

novosady-prazdnik70

novosady-prazdnik-85

novosady-prazdnik-87

novosady-prazdnik67

novosady-prazdnik-88

novosady-prazdnik62

novosady-prazdnik60

novosady-prazdnik-91

novosady-prazdnik6

novosady-prazdnik48

novosady-prazdnik3

novosady-prazdnik-92

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.