Год малой родины в Беларуси
16 ноября, 2015

13.11.2013

veterany5Хто такія  Канстанцін Пятровіч і Вера Адамаўна Пазнякі, у Баравіках ведаюць усе. Яны з тых вясковых старажылаў, хто нарадзіўся на гэтай зямлі,  і як ні выпрабоўваў іх лёс ў гады Вялікай Айчыннай вайны, вярнуліся назад, на Радзіму, каб тут стварыць сям’ю і пражыць доўгія гады ў ладзе ды згодзе.  Іх сямейнаму саюзу 66 гадоў. Узрост гаспадыні ўжо пераўзышоў 90-гадовы рубеж, гаспадар да яго набліжаецца.

…19-гадовым юнаком  Канстанцін Пятровіч   трапіў на фронт. Пехацінцам кулямётнага разліку прабіраўся  з цяжкімі баямі праз Польшчу, дайшоў да Берліна. Перамогу сустрэў камандзірам ад-дзялення. Тройчы паранены, ён і зараз адчувае боль ад тых шалёных куляў. Хаця і прыйшла на яго пахавальная, ён вярнуўся дамоў: “Вось я. Жывы!”

Вера Адамаўна апынулася ў ліку тых, каго немцы вывезлі ў Германію. Пакуль не вызвалілі войскі саюзнікаў, батрачыла ў падсобнай гаспадарцы нямецкага бауэра…

Добры дом, дагледжаная сядзіба, дзеці, унукі, праўнукі  такія жыццёвыя здабыткі паважаных людзей. З вялікай любоўю яны і зараз ставяцца адзін да аднаго. У шчырай падтрымцы, трапятлівых адносінах – сакрэт іх сямейнага даўгалецця.

“Жыццё адзін раз даецца, і пражыць яго трэба ўмела” – перакананы ўмудроныя вопытам людзі.

 На здымку:  старшыня раённай арганізацыі  ГА “Белая Русь”  Раіса Смяян, старшыня раённага савета ветэранаў Мікалай Высоцкі, дырэктар  тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяна Кужалевіч  з падарункамі наведалі  паважаных вяскоўцаў  Канстанціна Пятровіча і Веру Адамаўну Пазняк.

 

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.