-
100 год з дня нараджэння Пімена Панчанкі і Янкі Брыля адзначылі ў музеі гісторыі беларускай літаратуры
Падчас святкавання 100-ай гадавіны з дня нараджэння Пімена Панчанкі ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры гучаў адзін з самых прыгожых вершаў народнага паэта - "Белыя яблыні". Чытаючы яго, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах сказала, што гэта яе любімы верш яшчэ са школьнай пары.