Мое творчество,  Поэзия

Беларуссю зачараваны

Творчы праект — фотаальбом  Уладзіслава Цыдзіка  «Беларуссю зачараваны» з вершамі  Алены Стэльмах

Краіна спіць пад мірным небам,
Дзе мар бясконцасць, пахне хлебам…
І толькі б’ецца, не можа спыніцца
Агністае сэрца роднай сталіцы.

8-1У гэты звышімклівы век
Не стань бяздушнаю машынай,
Зірні на дзіўны Божы свет
Блакітнымі вясны вачыма.

19 IMG_1011 Усім, каго верна кахаю,
Ты стала найшчыраю верай…
Радзіме навек прысягаю
Галінкай антонаўкі белай.
20 IMG_2900Сюды ляцеў здалёк, з-за мора,
Стараўся шлях дамоў трымаць.
Каб поплаў свой шчаслівым скора,
Крыламі белымі абняць.

27-2 img 0918Пра пачуцці, што сэрца напаўняюць,
Гаварыў бы любай да рання.
Ды, на шчасце, смеласць большую маюць
Вартавыя майго кахання. 24 IMG_2848Прасцягі Пана Перуна –
З зямлі да небакрая.
Ён вусы круціць не здарма –
Уладанні аглядае.
27-1 ds3444Будет всё, как всегда в этот раз:
Время – деток летать научить,
И родительским будет наказ—
Лебединую верность хранить.
45 IMG_2371І там, дзе ў лесе ёсць прарэха,
І недзе ў самым гушчары,
Блукае стомленнае рэха,
З тае ваеннае пары…75 IMG_7418Днём – дацягнуцца б да сонца!
Уноч – дакрануцца б да зор!
Пошук нястомны бясконца,
Жыцця каляровы ўзор.105 IMG_3346Нараджаюцца мары, надзеі –
Спадарожнікі дня, адкрыцця,
Каб шчаслівымі сталі падзеі
На шырокай дарозе жыцця.
86 IMG_7288Каб аратаму неба спрыяла,
Каб зярняты ракою плылі,
І каб хлеба Радзіме ставала —

Белакрылыя мары зямлі.

91 IMG_3501Дзе путнік той, што біў дарогу
Па змгланай снежнай цаліне?
Ці зваў каго ён на падмогу?
Ці верыў – шчасце не міне.

126 IMG_0905За песню, пах духмянага хлеба,
За мір-згоду шчыра малюся.
Спасылае высокае Неба
Зорны шлях маёй Беларусі!
137 IMG_2305

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.