Встречи,  Мир писателя,  Публицистика

Фотапаэтычны альбом «Бачу Беларусь такой» узнагароджаны дыпломам І ступені ў Нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі”

Фотапаэтычны альбом «Бачу Беларусь такой. I am seeing Belarus like that” Уладзіслава Цыдзіка , выдадзены ў 2018 годзе выдавецкім домам «Звязда» (укладальнік Алена Стэльмах), узнагароджаны дыпломам І ступені ў намінацыі “Фотапогляд” у Нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі”.

Падвядзенне вынікаў 58-га Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі” адбылося ў Палацы мастацтваў у Мінску 8 лютага 2019 года ў рамках 26 Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.

Гэта ўжо другі творчы праект аўтараў. Першы фотаальбом “Зачараваны Беларуссю” выйшаў у 2016 годзе і хутка набыў папулярнасць. Беларусь у фотаздымках Уладзіслава Цыдзіка – велічная, старадаўняя і ў той жа час маладая, сучасная. Фотамастак звяртае свой погляд на прывабных краявідах, цнатлівых кутках прыроды, па-свойму адкрывае таямнічы свет жывёл і раслін. Паэтычныя радкі дапаўняюць сваімі мастацкімі вобразамі прыгожыя фотаздымкі.

Прэзентацыя фотаальбома “Бачу Беларусь такой” адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. У прыватнасці, праект “Бачу Беларусь такой” (фотаальбом і фотавыстава) былі прадстаўлены ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Беларусі, у штаб-кватэры СНД у Мінску, у касцёле Святых Сымона і Алены, у іншых гарадах Беларусі. Прэзентацыя праекта адбылася ў Нацыянальных бібліятэках Казахастана і Дагестана.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.