Поэзия

Ляжу ля коміна на печы…

Цудадзейнае месца — бабуліна печ…

Надыходзіць самая самотная пара года — глыбокая восень. Але і ў  заміранні жыцця, ёсць вялікі сэнс. Час задумацца, ацаніць пройдзенае, у марах вярнуцца ў дзяцінства, адкуль ідуць вытокі існасці чалавека… Пра адвечныя каштоўнасці — новаспечаны верш.

З цыкла “Навасадскае”

Ляжу ля коміна на печы…

Нягодзіца дажджамі хлешча,

Ваўком у трубе скавыча вецер.

Ляжу ля коміна на печы,

І з Пушкіным мы бавім вечар.

Дзядком стуліўся склеп старэчы,

Лісткі самоты восень весіць.

Ляжу ля коміна на печы,

Цьмяны ліхтар мне сонцам свеціць.

Пажухлі кветак вочкі — свечкі,

Счарнелы плот, як брач напіты.

Ляжу ля коміна на печы,

Мне ў свет вялікі шлях адкрыты.

Чыгун да бабкі жах ахвочы,

Мастуе месца на чарыне.

Ляжу ля коміна на печы,

Глытаю смак сваёй Радзімы.

Гады бліснулі ды ўдалечча,

Зляцелі, засталіся мары…

Туды б, да коміна на печы,

Пагрэць душу і сэрца ў пары..

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.