Адольф Янушкевич,  Без рубрики

Молодежь интересуется наследием Адольфа Янушкевича

В СШ №4 г. Дзержинска под руководством учителя истории Виктора Уранова провели большую исследовательскую работу по изучению биографии и творческого наследия Адольфа Янушкевича. Жизненный путь, испытания, выпавшие на долю великого бунтаря, и твердость его духа — для молодежи пример стойкости и мужества, безмерной любви к Родине.

Молодежь приняла участие  в III Койдановских чтениях  в честь 210-летия Адольфа Янушкевича. Мероприятие прошло в Дзержинской центральной библиотеке в ноябре 2013 года.IMG_7885Мемориальная доска на доме в д. Дягильно Дзержинского района,где жил Адольф Янушкевич

IMG_7916Самаахвярнасць у імя кахання

Сёлетнія майскія дні ўшаноўваюць 210-я ўгодкі з дня нараджэння Адольфа Янушкевіча – чалавека адметных навуковых здольнасцей, які на воле лёсу раскрыў свой талент далёка за межамі роднай Беларусі.Яго адкрыцці можна параўнаць з даследваннямі такіх славутых першаадкрывальнікаў неабсяжных прастораў Расійскай імперыі, як І.Чэрскі, П.Сямёнаў-Тян-Шанскі альбо М.Пржывальскі, толькі, у адрозненні ад апошніх, ён пры жыцці так і не атрымаў ніякіх узнагарод за сваю дзейнасць, бо знаходіўся ў становішчы палітычнага вязьня. За ўдзел у шляхецкім паўстанні 1830-1831 гадоў, Адольф Янушкевіч быў пакараны на пажыццёвае зняволянне ў Сібір. Але адораны ад прыроды чалавек, нават трапіўшы ў нязвыклыя для яго ўмовы, заўсёды знойдзе выхад своім здольнасцям. Так здарылася і з Адольфам Янушкевічам. У апошняе дзесяцігоддзе адбывання пакарання ён быў залічаны ў канцэлярыю начальніка Пагранічнага ўпраўлення Сібірскімі кіргізамі і па загаду царскага ўрада рабіў паездкі па бясконцых казахскіх стэпах, апісываючы побыт і звычаі казахаў Старэйшага жуза, якія ў 1846 г. добраахвотна далучыліся да Расіі. Так наступіў важны этап у жыцці сібірскага зняволяннага, які, выконваючы новыя абавязкі, ператварыўся ў перакладчыка, даследчыка і этнографа, залажыўшы асновы для распрацоўкі навукова-гістарычнага асэнсавання развіцця казахскага народа. У сучасным Казахстане добра памятаюць аб ролі, якую выканаў Адольф Янушкевіч, таму яго прозвішча гучыць ў назвах вуліц, а яго жыццёвыя шляхі адзначаны помнікамі, памятнымі знакамі, музеямі, створаннымі ў яго гонар.
Адольф Янушкевіч нарадзіўся 28 мая(9 чэрвеня) 1803 года ў Нясвіжскім замку ў сям’і мелкапамеснага шляхціча.Яго хросным бацькам быў Міхал-Геранім Радзівіл. Дзяцінства Адольфа прайшло ў вёсцы Вусава, што непадалёку ад Капыля, а ў 1821 годзе яго бацькі набылі ў маёмасць сядзібу Дзягільна Койданаўскага павета. З гэтымі мясцінамі звязаны юнацкія гады будучага навукоўцы. Тут жа працяглы час жыла ўся яго вялікая сям’я. Знаходзячыся ў ссылцы, Адольф Янушкевіч вёў актыўную перапіску са сваімі роднымі і знаёмымі. Гэтыя лісты з няволі таксама ўяўлялі сапраўдныя ўзоры літаратурнага мастацтва, бо іх аўтар не толькі па-майстэрску валодаў пяром, але і меў удумлівы і пранікнёны позірк на ўсё тоё, што адбывалася вакол яго. Поўныя лірычнага, а месцамі і філасофскага роздуму, пісьмы, нярэдка, утрымлівалі настальгічныя ноткі аб Радзіме, аб тых мясцінах вакол Дзягільна, з якімі непарыўна былі звязаны думкі Адольфа. Большая частка пісем (каля 600) клапатліва захоўвала яго матуля, Тэкля Янушкевіч. Пазней яны былі апрацаваны ў літаратурным варыянце Феліксам Вратноўскім, які з’яўляўся Адольфавым сябрам. Так з’явіўся цікавы двухтомнік над назваю “Жыццё Адольфа Янушкевіча і яго лісты з кіргізкіх стэпаў”, які быў надрукаваны на польскай мове ў Парыжы ў 1861 годзе. Пераклад гэтага выдання на беларускую мову ажыццявіла ў 2008 годзе жыхарка г.Дзяржынска Ганна Суднік-Матусевіч. Так, нарэшце з’явілася магчымасць атрымаць больш грунтоўныя звесткі аб гэтым таленавітым чалавеку. Калі знаёмішся з пісьмамі Адольфа Янушкевіча, захопленне выклікаюць многія бакі яго паводзін у розных жыццёвых сітуацыях. Не астаўляе раўнадушнам і гісторыя яго кахання.
Каханую Адольфа Янушкевіча звалі Стэфанія Гіноўская. Маладыя людзі пазнаёміліся яшчэ да падзей паўстання. Іх звязвалі моцныя пачуцці, і калі маладыя людзі разлучаліся, то заўсёды абменьваліся пісьмамі. Гэтая традыцыя на пэўны час прыпынілася ў сувязі з арыштам Адольфа. Судовы прыгавор быў суровы – пажыццёвая ссылка ў Сібір. Але родныя Адольфа Янушкевіча падалі некалькі прашэнняў у вышэйшыя судовыя інстанціі аб змягчэнні прысуду і з’явілася надзея, што яны будуць станоўча задаволены, не гледзячы на тое, што Адольф ужо быў этапіраваны ў Табольск для адбывання ссылкі.Такі паварот падзей даў адчуванне надзеі, што можна і далей змагацца за змягчэнне прысуду. З дапамогай уплывовых асоб маці Адольфа паслала некалькі прашэнняў аб памілаванні ў вышэйшыя судовыя інстанцыі, аб чым паведаміла ў пісьме сыну. Чакаючы адказу, Адольф Янушкевіч таксама спадзяваўся на паляпшенне сітуацыі.Ён нават аднавіў перапіску са сваёй каханай дзяўчынай Стэфаніяй. Яна адразу ж паведаміла,што гатова падзяліць лёс сібірскага вязьня, прыехаўшы да яго на пасяленне, а ў падцверджанне сваіх намераў даслала заручальны пярсцёнак. Такі намер каханай узрушыў і падбадзёрыў Адольфа Янушкевіча. Ён упэўніўся, што маці даб’ецца адмены суровага прыгавору і каханыя змогуць аб’яднацца, але ўжо не ў не ў сібірскай глушы, а ў больш цівілізаваным месцы. Тым не менш далейшае развіццё падзей нечакана змяніла сітуацыю ў горшы бок. У тым месцах, дзе асеў на пасяленне новы выгннанік, была раскрыта змова палітычных вязьняў, якія рыхтавалі паўстанне ў Сібіры. Сярод арыштантаў аказалася некалькі палякоў. Польскамоўны Адольф Янушкевіч не меў дачыненне да змоўшчыкаў, але ахоўнікі вырашылі за лепшае пазбавіцца ад небяспечнага бунтаўшчыка, таму ўскосна накаралі і яго, змяніўшы месца пасялення на больш аддалены раён.Так Адольф Янушкевіч з Табольску трапіў у вёску Жылякова Ішымскага павета,а “Омскі мяцеж” канчаткова вырашыў яго лёс. Разам з перамяшчэннем у глухамань зніклі надзеі аб задавальненні прашэння, якое магло б змягчыць прыгавор.У такіх умовах Адольф Янушкевіч вымушаны быў прыняць шэраг важных рашэнняў,сярод якіх першаснае месца мела высвятленне адносін са Стэфаніяй. Справа ў тым, што не толькі палітычныя вязьні, да катэгорыі якіх адносіўся Адольф Янушкевіч, пазбаўляліся ўсіх правоў, але ў такое ж становішча траплялі жонкі і іх сем’і, а законнанароджаныя ў такім шлюбе дзеці нават не уносіліся ў рэвізкія сказкі і не траплялі у спіс насельніцтва.Фактычна яны не атрымлівалі грамадзянства і не маглі разлічваць на абарону сваёй годнасці. Пасля пакутлівых разважанняў Адольф Янушкевіч вырашыў адмовіцца ад асабістага шчасця, каб не ускладняць жыццё сваёй каханай Стэфаніі і іх будучым агульным дзецям.Таму яшчэ з Табольску у лісце да маці Адольф Янушкевіч пакінуў такія разважанні: ”Я тут бы ажаніўся! Я меў бы сэрца паклікаць сюды кагосьці, каб са мной дзеля мяне цярпеў! Я асмеліўся б асудзіць будучае патомства на цяжар наступстваў майго няшчасця! Гэта так на мяне не падобна, што, калі б тое учыніў, не быў бы самім сабою, ніхто з маіх прыяцеляў, што мяне добра зналі, не паверылі б гэтаму!” І да Стэфаніі ён адправіў пісьмо на пятнадцаці лістах, у якім апісаў рэальную карціну. Але дзяўчына адказала цвёрдасцю ў сваім рашэнні, чым яшчэ больш разбярэдзіла душэўныя раны сібірскага пакутніка.І зноў у пісьме да Маці Адольф Янушкевіч закранае гэту тэму: ”Стэфанія не вельмі зразумела мае лісты.Я праз два гады пішу, што для яе дабра зракаюся майго шчасця і раджу, каб ішла замуж, а яна думае, што я закахаўся ў другую…. Я зычыў ёй шчасця-шчасця-шчасця! І дай Бог, каб мае зычанні споўніліся, бо яна таго вартая”. Нарэшце, асэнсаўваючы рэчаіснасць, Стэфанія дасылае апошні ліст у Сібір з такімі словамі: ”Ведаю тваю дабрату і тваё сэрца, ведаю, што не возьмеш мне таго за зло, калі ж сам мяне на тое настаўляў…Калі Бог і цэсар не хацелі, каб быў маім, прымі назад пярсцёнак і вярні мне мой”. На развітанне яе каханы напісаў: ”Адсылаю пярсцёнак з тысячай зычанняў шчасця на целае жыцце, і на гэтым сканчаецца гісторыя майго кахання, з якога пан Бальзак мог бы чатыры тамы напісаць і ўзяць за іх сама меньш 20000 франкаў. А я што на ім займеў? Успаміны,толькі успаміны!” Трохі халаднаваты і іранічны тон гэтых слоў толькі падцвярэжае, што яны скрывалі той боль, які адчуваў на сэрцы Адольф Янушкевіч. І праз дзесяцігодзі, па яго прызнанню, ён заўсёды ўздрыгваў, калі чуў імя, якое насіла яго каханая дзяўчына.

Адольф Янушкевич – чалавек складанага лёсу. Шмат нягод выпала на яго вяку. Але ў любых, самых неспрыяльных абставінах, ён захоўваў сваю чалавечую годнасць, не маладушнічаў, не здраджваў сваім поглядам. Такіх прынцыповых і самаадданых людзей не часта можна сустрэць у грамадстве. Гэтыя якасці чалавека і грамадзяніна ужо ствараюць аўтарытэт Адольфу Янушкевічу. Апрача таго, ён выявіў у сябе талент навукоўца і літаратара. Так здарылася, што ў свае наібольш плённыя гады жыцця ён знаходзіўся ў далечыні ад радзімы.Можа таму Адольф Янушкевіч атрымаў прызнанне толькі там, дзе працаваў. І гэта заканамерна. Але ж і Бацькаўшчына, якая падарыла чалавецтву такую адоранную асобу, не можа замоўчваць прозвішча свайго слыннага сына. На жаль, пра яго не ўзгадвае ніводны падручнік па гісторыі Беларусі. Аб ім мала хто ведае і ў тых мясцінах, дзе прайшло маленства і юнацкія гады будучага даследчыка казахскіх прастораў. Імя Адольфа Янушкевіча, увасобленнае ў помніках і назвах вуліц, гучыць за межамі Беларусі, а месца яго апошняга прытулку ў вёсцы Дзягільна знаходзіцца ў заняпадзе. Фамільныя могілкі, дзе пахаваны Адольф Янушкевіч, параслі хмызняком і ўяўляюць сабой непрывабны выгляд. З цягам часу, застаўшыяся без нагляду, помнікі зваліліся з пастаментаў і ўраслі ў глебу. Аматары-краязнаўцы спрабавалі адкапаць надгробныя камяні, але іх высілкі засталіся безпаспяховымі. Таму і ўстанавілі яны новы памятны знак, каб нашчадкі ведалі, з чыім прозвішчам звязана гэтае святое месца. Ад былога маёнтка Янушкевічаў у вёсцы Дзягільна засталіся толькі гаспадарчыя забудовы. Адно з іх зараз выкарыстоўваецца як майстэрня прыватнага прадпрымальніка. Знешні выгляд гэтага будынка таксама жадае быць лепшым.
Такая абыякавасць да спадчынных каштоўнасцей не робіць гонару грамадскасці. Каб выправіць сітуацыю, патрэбна, пераасэнсаваць жыццёвы подзвіг Адольфа Янушкевіча. Тады яго прозвішча ўздымецца ва ўзровень зробленнай ім справы і стане вядомым для шырокага кола людзей, а мясціны, да якіх ён меў дачыненне, атрымаюць большую ўвагу, у тым ліку і з боку нашага шаноўнага зямляцтва.
Дзіяна Васільева, вучаніца 9 класа сярэдняй школы №4 г. Дзяржынска

Адольф Янушкевіч

IMG_7918                                                   Падчас III Койданаўскіх чытанняў.

IMG_7932

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.