Анонс,  Новости

Паэтычнае слова абудзіць маладзечанскі край

Навізна сёлетняга XVII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Маладзечна заключаецца ў тым, што напярэдадні яго адкрыцця – 31 мая і 1 чэрвеня – святочны настрой у Маладзечна, дзякуючы сваім творчым намаганням, створыць Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Пры падтрымцы ГА “Белая Русь” у розных калектывах горада пройдуць прэзентацыі, аўтограф-сессі, паэтычныя імпрэзы з удзелам знакамітых беларускіх творцаў, якія падораць незабыўныя хвіліны сустрэчы з высокім мастацкім словам. Цэлае суквецце паэтаў Міншчыны на чале са старшынёй Мінскага абласнога аддзялення СПБ Святланай Быкавай рыхтуе святочны сюрпрыз для педагогаў і навучэнцаў гімназіі-коледжа мастацтваў г. Маладзечна.

“Класікам-землякам прысвячаецца” – так называецца праграма, якой 31 мая паэты Міншчыны абудзяць маладзечанскі край.

Захапляльнай абяцае быць 31 мая і сустрэча з лаўрэатамі прэміі Cаюзнай дзяржавы Алегам Елісеенкавым і Іванам Юркіным. Шаноўныя госці завітаюць у гімназію №10 г. Маладзечна. Тут яны прадставяць свой выбітны, адзначаны высокай узнагародай, музычна-паэтычны праект “Дзе каліна цвіла”. Дарэчы, зусім нядаўна выйшаў паэтычны зборнік Івана Юркіна, які ён мяркуе ўручыць гімназістам на добры ўспамін.

Фотапаэтычны альбом Уладзіслава Цыдзіка “Зачараваны Беларуссю” таксама стаў з’явай у культурным жыцці краіны.

У ім спалучаны розныя віды мастацтваў: фатаграфіі і іх паэтычнай афарбоўкі. Сваё зачараванне Беларуссю аўтар разам з паэтамі Рэгінай Рэўтовіч, Людмілай Круглік, бардам Генадзем Парыкіным перададуць падчас творчай сустрэчы з калектывам Маладзечненскай райбальніцы.

“ Тварыце, людзі, на зямлі дабро!” – так называецца творчая сустрэча паэта Міхася Пазнякова, якая пройдзе ў калектыве Маладзечанскіх электрычных сетак філіяла РУП “Мінскэнерга”. Да паэта таксама далучацца артыст тэатра і кіно, кампазітар і спявак Сяргей Кравец, спявачка Іна Кравец, а таксама артыстка эстрады Вольга Багушыньска.

У чарговы раз парадуе землякоў сваёй творчасцю і паэт-песеннік Кастусь Цыбульскі. У Маладзечанскай музычнай школе мастацтваў ён выступіць з праграмай “Я – вечны парастак Радзімы”. Падтрымаюць паэта кампазітар і выкаўца Яўген Хаменка, салісты беларускай эстрады Валянціна Альшанская, Ігар Задарожны.

На 1 чэрвеня запланаваны творчыя сустрэчы з дзіцячымі пісьменнікамі Уладзімірам Мазго, Міколам Чарняўскім, Галінай Галіноўскай, Тамарай Бунта. У Міжнародны дзень абароны дзяцей пісьменнікі раскажуць сваім юным чытачам пра захапляльныя кнігі і пра тое, як важна іх чытаць, каб вырасці сапраўднымі беларусамі.

У дні  фестывалю паэтычнае слова прадстаўнікоў Саюза пісьменнікаў Беларусі будзе гучаць і ў іншых кутках Маладзечна: у паэтычнай гасцёўні “Красуй Беларусь!”, у кнігарні, на гульнёва-забаўляльнай пляцоўцы “Свет дзяцінства”. Пісьменнікі далучацца таксама да чытальнікаў твораў Я. Купалы і Я. Коласа.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.