Анонс

Прэзентацыя выдання «Іван Навуменка. Збор твораў у 10 тамах» 15 лютага

ПРЭС-РЭЛІЗ

15 лютага а 15-й гадзіне ў інфармацыйна-выставачным цэнтры Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (вул.Сурганава,15) адбудзецца прэзентацыя выдання «Іван Навуменка. Збор твораў у 10тамах» (выдавецтва «Мастацкая літаратура»), над якім працавалі вучоныя Цэнтра даследаванняў беларускай культуры мовы і літаратуры НАН Беларусі, а таксама кнігі «Летуценнасць і вялікія здзяйсненні: успаміны пра Івана Якаўлевіча Навуменку». Укладанне і прадмова С.С. Лаўшука (выдавецкі дом «Беларуская навука»).

Збор твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі ў 10 тамах быў ажыццёўлены ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні плана мерапрыемстваў па ўвекавечанні памяці народнага пісьменніка Беларусі Навуменкі І.Я.»№ 1171, прынятай 15 жніўня 2008 года, і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі РБ. Рыхтавалася выданне ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзеля чаго была створана навукова-творчая група на чале з доктарам філалагічных навук, прафесарам, членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Лаўшуком С.С. У групу ўвайшлі: кандыдаты філалагічных навук, старшыя навуковыя супрацоўнікі Чарота У.І. і Шаладонаў І.М., навуковыя супрацоўнікі Баўтрэль І.Г., Лапата-Загорскі А.М., Пыско Н.М., Чарота К.М., Ермаковіч К.А.

Кніга ўспамінаў прысвечана Івану Якаўлевічу Навуменку (1925–2006). Народны пісьменнік Беларусі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навук БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа, ён унёс вялікі ўклад у развіццё беларускай літаратуры і літаратуразнаўства.

Свае згадкі пра калегу напісалі пісьменнікі Андраюк С.А., Астапенка А.У., Баравікова Р.А., Вярцінскі А.І., Далідовіч Г.В., Пашкевіч Г.М., Жук А.А., Загорская Н.С., Карамазаў В.Ф., Ліпскі У.С., Пашкоў Г.П., Хвалей Я.І., Цвірка К.А., Якавенка В.М., Ярац В.У. і інш., акадэмікі НАН Беларусі Бабосаў Я.М., Вайтовіч А.П., Валатоўскі І.Д., Гайшун І.В., Гніламёдаў У.В., Касцюк М.П., Ліштван І.І., Лукашанец А.А., Лыч Г.М., члены-карэспандэнты Белы У.М., Данілаў А.М., Мушынскі М.І.; дактары і кандыдаты навук Бугаёў Д.Я., Васючэнка П.В., Жураўлёў В.П., Клімуць Я.І., Козіч В.І., Ліс А.С., Лысенка А.Ф., Лысенка П.Ф., Рагойша В.П., Саверчанка І.В., Сінькова Л.Д., Тычына М.А., Чарота І.А., Шаладонаў І.М., Шамякіна Т.І. таксама вельмі цёпла ўспамінаюць пра свае кантакты і сустрэчы з Іванам Якаўлевічам Навуменкам.

Усяго артыкулаўуспамінаў набралася роўна паўсотні. Аўтары іх – людзі вельмі розныя, таму і аб’ект успамінаў бачыўся імі па-рознаму. Але ў цэлым на старонках кнігі «Летуценнасць і вялікія здзяйсненні» паўстае прывабная фігура выдатнага пісьменніка, буйнога вучонага-гуманітарыя, актыўнага грамадскага дзеяча і патрыёта сваёй Айчыны.

 

Кантактная інфармацыя:

+ 375 (017) 284 29 31 – Лаўшук Сцяпан Сцяпанавіч

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.