смена книголюбы в «Зубренке» чытаем па-беларуску
Анонс,  Новости

Саюз пісьменнікаў Беларусі завітае да юных кнігалюбаў у «Зубронак»

У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры (НДААЦ) змена «Кнігалюбы ў «Зубронку», ці чытаем па-беларуску» збярэ навучэнцаў 5-6 класаў, якія добра вучацца, займаюцца грамадскай працай і з’яўляюцца членамі гурткоў і клубаў аматараў чытання, пастаяннымі чытачамі бібліятэк.

Мэтай змены з’яўляецца стварэнне ўмоў для фарміравання ў дзяцей цікавасці да чытання праз знаёмства з творамі сусветнай і нацыянальнай літаратуры. Адукацыйны кампанент прадстаўлены факультатыўнымі заняткамі «Культура чытання», праграмай аб’яднання па інтарэсах «Бібліякомпас», дзе навучэнцы пазнаёмяцца з гісторыяй бібліятэчнай справы і прафесіяй бібліятэкара.

Уся змена, з 16 сакавіка па 5 красавіка, будзе падзелена на тры перыяды, падчас кожнага з якіх запланаваны разнастайныя мерапрыемствы.

У рамках змены «Кнігалюбы ў «Зубронку», ці чытаем па-беларуску» пройдзе конкурс агітбрыгад «Кніга – гэта жыццё!», конкурс чытачоў «Вежа мараў», конкурс інсцэніраванай байкі «Нездарма кажуць». Настрою прыбавяць шоу-праграмы конкурса «Міс Зубронак» і фестываля мастацтваў «Натхненне». Асабліва захапляючымі для юных талентаў будуць творчыя праекты «Крылы натхнення» і «Неверагоднае падарожжа кніжкі». Таксама дзяцей паклічуць і спартыўныя спаборніцтвы.

Знамянальным для ўсёй змены стане Дзень беларускай кнігі, удзел у якім прымуць прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Уладзімір Мазго, Кацярына Хадасевіч-Лісавая, Яна Явіч правядуць прэзентацыі сваіх твораў, падзеляцца з юнымі аматарамі кнігі сакрэтамі яе стварэння.

Па словах першага намесніка старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алены Стэльмах, пісьменнікі рыхтуюць бібліятэчку сваіх кніг, каб перадаць яе ў падарунак Нацыянальнаму дзіцячаму адукацыйна-аздараўленчаму цэнтру «Зубронак».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.