Featured Video Play Icon
Аудиокниги

Анлайн-чытанне казкі «Павучок Славік» да Дня роднай мовы

У гонар Дня роднай мовы ў бібліятэцы-філіяле №2 прайшлі анлайн-чытанні.

Юныя наведвальніцы бібліятэкі Даша і Крысціна Арцёменка пазнаёмілі сваіх аднагодкаў з казкай Алены Стэльмах «Павучок Славік». У роліку выкарыстаны арыгінальныя малюнкі са старонак выдання. Гісторыю пра павучка, які жыў у пакоі дзвюх дзяўчынак за фіранкаю, праілюстравала таленавітая мастачка Кацярына Першына.