Новости
Новости, сообщения, события
-
Буктрэйлеры пра радзіму
Пісьменнікі з хваляваннем будуць чакаць з’яўлення буктрэйлераў. Цікава, як маладыя творцы са сваім бачаннем, пры дапамозе тэхнічных сродкаў, у вельмі скарочаным выглядзе (нагадаем, што буктрэйлер не павінен пераважаць 3 мінуты) ажывяць кніжныя старонкі.
-
“Казкі для сяброў” – кніга на трох мовах
“Казкі для сяброў” – кніга, у якую ўвайшлі казкі знакамітых беларускіх пісьменнікаў Алеся Карлюкевіча “Вавёрка піша сачыненне”, Алеся Бадака “Акварэлькі”, Уладзіміра Ліпскага “Лятаючая крэсла”, Міколы Чарняўскага “Канюшынка”, Міхася Пазднякова “Вавёрчына хатка”, Яніны Жабко “Чароўны голас”, Генадзя Аўласенкі “Як Мышка з Жабкай паміж сабой ваявалі”, Анатоля Зэкава “Зайка і яблыня”, Алены Стэльмах “Пашка і сонечны праменьчык”. Кніга незвычайная тым, што прызначана для сяброў з розных краін. Менавіта таму яна на трох мовах: беларускай, рускай, французскай. Каб падарожжа ў казку было больш захапляльным і запамінальным, кожны твор суправаджаюць ілюстрацыі, намаляваныя навучэнцамі ДУА “Гімназія №75 г. Мінска імя П. В. Масленнікава” і студэнтамі факультэта пачатковай адукацыі УА “Беларускі педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”.…
-
Сябруюць з беларускай кнігай дзеці ў інтэрнэце
У прэс-цэнтры Дома прэсы ў Мінску абмеркавалі тэму дзіцячага чытання ў інтэрнет-прасторы. Выдавецтвы «Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», «Народная асвета» прадставілі шэраг праектаў, якія ахопліваюць шырокую аудыторыю з тым, каб прыцягнуць увагу да кнігі, заахвоціць чытаннем. У такім жа напрамку актыўна рухаюцца і бібліятэкі, ствараючы па творах буктрэйлеры, спектаклі, праводзячы анлайн-чытанні дзіцячых кніг. Саюз пісьменнікаў Беларусі праводзіць каля 18-20 тысяч сустрэч з рознымі катэгорыямі чытачоў у год, у значнай ступені — з дзецьмі. Жывыя зносіны маюць вялікую каштоўнасць, але і віртуальныя стасункі маюць добры плён. Галоўнае — кніга рупліва шукае свайго чытача, і, па ўсім відаць, ён да яе ахвочы.
-
Літаратурныя старонкі ў сеціве
-Літаратурныя старонкі ў сацыяльных сетках, - кажа старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення СПБ Алесь Казека, - сталі эфектыўным, зручным і перспектыўным сродкам інфармавання чытачоў пра літаратурнае жыццё Магілёўшчыны
-
Махдзі Гезелі. Інтэрв’ю з пісьменнікам з Ірана
- Напэўна, і ў нас ёсць тыя ж праблемы, - адзначае Махдзі Газелі, - як і ў ва ўсім свеце. Стасункі чалавек-кніга-камп’ютер застаўляюць задумвацца над сутнасцю асобы, яе духоўным светам. Арабская прымаўка сцвярджае што “слова нараджае слова”. І гэтай мудрасці варта трымацца.
-
Праект “Бачу Беларусь такой” прэзентавалі ў Слуцку
Праект “Бачу Беларусь такой” яго аўтары Алена Стэльмах і Уладзіслаў Цыдзік прэзентавалі ў Слуцку. Месцам адкрыцця фотавыстаўкі стала мастацкая галерэя ў раённай бібліятэцы, а прэзентацыя выданняў “Беларуссю зачараваны”, “Бачу Беларусь такой”, “Мая Радзіма” адбылася ў вялікай чытацкай зале бібліятэкі. Аўтары расказвалі пра сваю творчасць, пра тое, што іх натхняе, уражвае, накіроўвае ствараць рознапланавыя творы, прысвечаныя адвечнай тэме Радзімазнаўства. Са сваім праектам апантаныя творцы пазнаёмілі гледачоў, чытачоў на многіх сталічных пляцоўках, пабывалі з прыгожымі фотавыстаўкамі і цікавымі кнігамі ў розных кутках Беларусі. — Слуцк – адна са знакамітых кропак на карце Беларусі. Нас вабіць гістарычнае мінулае тутэйшых мясцін, іх дзіўныя краявіды, — кажуць Алена Стэльмах і Уладзіслаў Цыдзік. – Хацелася пабываць…