Новости
Новости, сообщения, события
-
Чытацкая Асамблея Садружнасці
Расійская сталіца прымала прадстаўнічы форум, да якога далучылі як краіны - прадстаўнікі Садружнасці незалежных дзяржаў (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргыстан, Малдова, Таджыкістан, Узбекістан), Грузія і краіны Балтыі, так і эксперты з краін дальняга замежжа – Францыі, Бельгіі, Нідэрландаў, ЗША. Арганізатарам вялікага кніжнага форуму стаў Расійскі кніжны Саюз.
-
Крылатая паэзія Уладзіміра Скарынкіна
Яго дзяцінства было гэткім жа абяздоленным, як і ва ўсіх равеснікаў ваеннай пары. Больш таго, чатырохгадовым хлопчыкам разам з маці Валодзю Скарынкіна вывезлі ў Германію. На вайне загінуў бацька… Перамога акрыліла ўсіх. Пасля ваенных жахаў мірнае над галавой неба здавалася неверагодным цудам. Дарослым, успамінаючы пра выбар прафесіі Уладзімір Максімавіч будзе згадваць, што імкнуўся зрабіць палёгку маці, каб тая і без таго натруджаная, не пнулася яго вучыць.Таму і паступіў у Рыжскае вышэйшае інжынерна-авіцыйнае вучылішча, стаўшае пазней інстытутам. І гэта, як і многае іншае, калі ведаць Уладзіміра Скарынкіна бліжэй, вельмі яскрава характэрызуе яго асобу — чалавека чулага, тактоўнага, добразычлівага. І разам з тым, чаму сялянскі хлопец з Віцебшчыны памкнуўся менавіта ў авіяцыю?…
-
Журы падвяло вынікі конкурса “Нацыянальная літаратурная прэмія”
Традыцыйна найбольшую актыўнасць праявілі аўтары, які працуюць ў жанрах “Проза”, “Паэзія”, “Літаратура для дзяцей і юнацтва”. Журы адзначыла і ўзросшую цікавасць творцаў да “Публіцыстыкі”
-
Па загаду і па сумленню
Раман Мікалая Чаргінца “Вам – заданне” ўбачыў свет у 1982 годзе і адразу прыцягнуў увагу шырокага кола чытачоў, якім ужо было добра знаёмае імя гэтага аўтара па яго папярэдніх захапляльных дэтэктывах. Кніга чатыры разы перавыдавалася. А ў 2004 годзе Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” выпусціла мастацкую стужку з аднайменнай назвай. У 70-х – пачатку 80-х гадоў Мікалай Чаргінец “падкінуў” чытачам добры дзясятак твораў, унёсшы тым самым свежы струмень у жанравую разнастайнасць беларускай літаратуры, і ў прыватнасці, у яе дэтэктыўны накірунак. Спецыфіка работы Мікалая Іванавіча ў той час – гушчыня міліцэйскіх будняў, дзе ён на розных пасадах, у тым ліку і надзвычай адказных, спазнаваў свет супрацьстаяння закону і правапарушэнняў, дабра і зла, злачынства…
-
Чакай нас, Слонім!
Неафіцыйныя заметкі з пасяджэння Нацыянальнага аргкамітэта па падрыхтоўцы Дня беларускага пісьменства
-
Славянскі базар у Віцебску як сусветная культурная з’ява
Дні, а разам з тым і ночы, «Славянскага базару ў Віцебску» запаўняюць не толькі гарадскую прастору старадаўняга горада з насельніцтвам пад 400 тысяч жыхароў. Рэха фестывалю разносіцца далёка за яго межамі. Пра гэта ў першую чаргу сведчаць імёны прадстаўнікоў розных краін, якімі мільгаюць фестывальныя афішы, песеннае рознагалоссе ўдзельнікаў конкурсу маладых выканаўцаў, як між іншым, і засведчаныя інтэрнэт-пошукі сяброў фестывалю з самых аддаленых куткоў планеты. Фестываль ужо даўно стаў падзеяй, якая павінна адбыцца пры любых абставінах. Як, напрыклад, своеасаблівым брэндам гэтых дзён ліпеня сталі звонкія бруі музыканта-дажджу, распушчаныя парасоны, быццам спушчаныя на святочны горад з нябёсаў аблокі. Цікава, якім бы цяперашні Віцебск прадставіў на сваіх палотнах Марк Шагал? Прадстаўнікі розных відаў…