Мир писателя

Чаму я гавару па-беларуску. 21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы.

Каб лепш зразумець значнасць сваёй мовы, трэба  пабываць у іншай краіне. Маю ў гэтым глыбокае перакананне, бо на далёкай чужыне толькі дзякуючы роднай мове змагла даказаць сваю прыналежнасць да беларусаў.

Калі сустрэліся з сябрамі ў Кабардзіна-Балкарыі, высветлілася, што ў нас шмат агульнага — думак, поглядаў на жыццё, нават жывём тымі ж самымі ўспамінамі пра савецкае мінулае…  Ёсць нейкае падабенства нават у знешнасці, так спрыяе майму здароўю адпачынак на Каўказкіх мінеральных водах.

Маглі б  на Каўказе мяне прыняць за сваю.  Але ў мяне ёсць доказ свайго іншага паходжання. Яго немагчыма павершыць — гэта мая родная мова. З якой асалодай я моўлю каўказцам тост за наша сяброўства на беларускай мове! І радуюся за іх: яны таксама не цураюцца гаварыць па-кабардзінску.

Яшчэ раз пераконваюся ў тым, што «мова — жывая тканка, прырастае там, дзе крынічыць людское жаданне…» Дзякуючы роднай мове, я яшчэ больш адчула пачэсную прыналежнасць да Вялікай краіны — Беларусі, якую паважаюць у свеце.

Чалавек, які не ведае роднай мовы, сам абмяжоўвае сваю жыццёвую прастору. Ён нават не згадвае, якога нацыянальнага багацця пазбаўляе сябе. Мова — гэта не проста сродак для чалавечых стасункаў.  Мова — гэта генетычны носьбіт духоўнасці. Будзем думаць, гаварыць па-беларуску!

Цікава ведаць: 21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы. З ініцыятывай увесці такі дзень выступіў Бангладэш. 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, там загінулі пяць студэнтаў.На планеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля захавання іх, тых, што знікаюць, UNESCO і абвясціла дзень роднай мовы — каб хоць аднойчы на год пра іх галосна ўспомнілі ва ўсім свеце.

Один комментарий

  • Анжелика Поклонская

    Как все национальное превосходно, не зависимо от того, какой народ представлен. У вас, белорусов, к тому же очень красивый язык. Я не все понимаю на нем, но то, как он звучит — ласкает слух. Это во многом свидетельствует и о характере белорусов: подкупает ваша доброта и искренность.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.