Детская литература,  Международное сотрудничество,  Мир писателя

“Казкі для сяброў” – кніга на трох мовах

“Казкі для сяброў” – кніга, у якую ўвайшлі казкі знакамітых беларускіх пісьменнікаў Алеся Карлюкевіча “Вавёрка піша сачыненне”, Алеся Бадака “Акварэлькі”, Уладзіміра Ліпскага “Лятаючая крэсла”, Міколы Чарняўскага “Канюшынка”, Міхася Пазднякова “Вавёрчына хатка”, Яніны Жабко “Чароўны голас”, Генадзя Аўласенкі “Як Мышка з Жабкай паміж сабой ваявалі”, Анатоля Зэкава “Зайка і яблыня”, Алены Стэльмах “Пашка і сонечны праменьчык”.

Кніга незвычайная тым, што прызначана для сяброў з розных краін. Менавіта таму яна на трох мовах: беларускай, рускай, французскай.

Каб падарожжа ў казку было больш захапляльным і запамінальным, кожны твор суправаджаюць ілюстрацыі, намаляваныя навучэнцамі ДУА “Гімназія №75 г. Мінска імя П. В. Масленнікава” і студэнтамі факультэта пачатковай адукацыі УА “Беларускі педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”.

Кніга можа быць цікавай на ўроках у школе і ў пазакласнай рабоце. Яе можна з захапленнем чытаць усёй сям’ёй дома або ў дарозе.

Кніга пабачыла свет у Выдавецкім доме “Звязда”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.