Международное сотрудничество,  Мир писателя

Беларускі вопыт у падтрымку дзіцячага чытання. Міжнародны форум бібліятэкараў і пісьменнікаў прайшоў у Малдове

Міжнародны форум «Бібліятэкары і пісьменнікі СНД і іншых краін у падтрымку дзіцячага чытання» прайшоў у сталіцы рэспублікі Малдова. Сёлетняй вясной у Кішынёве сабраліся дзіцячыя бібліятэкары, пісьменнікі і паэты з Малдовы, Расіі, Украіны, Беларусі, Казахстана, Літвы, Азербайджана, Румыніі, Італіі, Швецыі.

У шэрагу мерапрыемстваў Форуму – міжнародны круглы стол «Бібліятэкі і дзіцячае чытанне: выклікі часу ». Спецыялісты ў галіне дзіцячага чытання з розных краін абмяркоўвалі такія надзённыя пытанні, як сучасны стан і тэндэнцыі развіцця дзіцячай літаратуры і дзіцячага чытання, круг чытання сучасных дзяцей і падлеткаў, мадэрнізацыя форм і метадаў прасоўвання кнігі і чытання ў дзіцячым і падлеткавым асяроддзі, прасоўванне чытання ў віртуальнай прасторы, інавацыйныя паслугі і нестандартныя падыходы да працы з дзіцячай аўдыторыяй у бібліятэцы, вопыт удзелу бібліятэк у міжнародных праектах і праграмах, іншыя аспекты, адпаведныя агульнай тэматыцы Форума.


Намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах падчас форуму ў Малдове сустрэлася з вучнямі гімназіі № 6 г. Кішынёва.

Гэта было цікавае знаёмства. Пісьменніца шмат расказала пра свае дзіцячыя кнігі і пра Беларусь, у якой яна стварае ўсё самае лепшае для юных чытачоў.

Таксама сустрэча з класікам малдаўскай (савецкай) літаратуры Спірыдонам Вангеліем, аўтарам знакамітай «Шапкі Гугуцэ», стала знакавай для пісьменніцы.


Форум прадаставіў выдатную магчымасць сустрэцца калегам з розных краін, абмяняцца каштоўным вопытам, грунтоўна абмеркаваць пытанні развіцця дзіцячай літаратуры і дзіцячага чытання.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.