Год малой родины в Беларуси
12 февраля, 2017
Зарубежные писатели в музее Якуба Колоса

Якуб Колас загучыць на мовах народаў свету. Гэта пацвердзілі замежныя пісьменнікі, якія падчас Міжнароднага сімпозіума “Пісьменнік і час” наведалі музей Я. Коласа ў Мінску.

Пасля афіцыйных сустрэч на выставе-кірмашы і дзелавых выступленняў на сімпозіуме музей Я. Коласа сустрэў замежных пісьменнікаў па-хатняму ўтульна. Гэта адчувалася, калі госці знаёміліся з унікальным літаратурным музеем, домам, дзе з 1945 па 1956 год жыў класік беларускай літаратуры. Тут і па сённяшні дзень пануюць яскравыя ўспаміны аб знакамітым гаспадары. Больш таго, дом Якуба Коласа, які носіць статус мемарыяльнага музея-сядзібы, даўно стаў культурным цэнтрам, дзе памнажаюцца духоўныя каштоўнасці.

Замежныя пісьменнікі пад уражаннем знаёмства з асобай і творчасцю Я. Коласа гаварылі пра літаратуру сваіх краін, ролю пісьменніка і вартасць яго слова не толькі для суайчыннікаў, але і ўсяго чалавецтва.

Прыемна, што гучала беларуская мова – вершы Якуба Коласа. А ва ўнісон ім замежныя госці чыталі творы на сваіх родных мовах – італьянскай, малдаўскай, калмыцкай, чачэнскай, рускай.

Дырэктар музея Зінаіда Камароўская расказала, у якія гады і ў якіх краінах рабіліся пераклады твораў Я. Коласа. Пераважна гэта адбывалася ў савецкі час.

Госці выказалі жаданне ў год 135-годдзя з дня нараджэння Я. Коласа папоўніць перакладчыцкую калекцыю коласаўскай паэзіі. У бліжэйшы час абяцалі даслаць пераклады Рыма Ханінава з Калмыкіі, Адам Ахматукаеў з Чачэнскай Рэспублікі, Юрый Іваноў з Малдовы.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.