книжный бал в Шкловском интернате для детей с нарушениями зрения
Встречи,  Новости

Сертыфікат аукцыёна ўручыла міністр, кніжкі падарылі пісьменнікі

Прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў Беларусі прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі ў Шклоўскай школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннем зроку, арганізаванай Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Па ініцыятыве Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь напрыканцы мінулага года ў Мінску пяты раз запар прайшоў Калядны дабрачынны кніжны баль. Сродкі, сабраныя падчас мерапрыемства, а гэта больш Вr 6 тыс., меркавалася перадаць на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы і развіццё Шклоўскай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем зроку.

12 студзеня  2017 года прадстаўнічая дэлегацыя на чале з Міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ліліяй Ананіч наведала дзіцячую ўстанову ў Шклове. Міністр уручыла яе дырэктару Інге Аляксандравай сертыфікат  аукцыёна.

Грошы, — як сказала Інга Віктараўна, — пойдуць на набыццё спецыяльнага апарата для павелічэння літар пры чынанні”. У якасці падарунка  госці прывезлі  і кнігі са шрыфтам Брайля,  а таксама аўдыёкасеты.

Выхаванцы школы, а іх 90 чалавек, маюць дрэнны зрок, некаторыя наогул яго пазбаўлены. Таму такі набытак будзе надзвычай запатрабаваным. Хаця і зараз многае з таго, што патрэбна дзецям з абмежаванымі магчымасцямі,  дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы, у школе-інтэрнаце дазваляе на высокім узроўні.

Гасцей уразіла экскурсія па ўтульным будынку. Яны даведаліся пра знакамітых выпускнікоў школы, якія нягледзячы на цяжкасці, дабіліся жыццёвых вяршынь. Госці азнаёміліся з выставай дзіцячых калядных  работ, наведалі бібліятэку, падзівіліся майстэрству стварэння кніг, якія ўласнымі рукамі разам з выкладчыкамі робяць дзеці.

У дар бібліятэцы школы-інтэрната Алена Стэльмах, першы намеснік старшыні СПБ, перадала  ад Саюза пісьменнікаў Беларусі  бібліятэчку. А таксама падарыла тры кнігі асабіста ад старшыні СПБ Мікалая Чаргінца з яго аўтографам і найлепшымі пажаданнямі.

А потым усе разам апынуліся ў каляднай казцы. Менавіта такую — узнёслую і чароўную — атмасферу свята стварылі самі выхаванцы школы-інтэрната і іх госці — пісьменнікі Алесь Бадак і Алена Стэльмах. Дзеці  дэманстравалі сваё творчае майстэрства, а пісьменнікі радавалі іх знаёмствам са сваімі забаўляльнымі кнігамі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.